Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Анонс
1.70 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 240 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарНавуковая літаратураПацюпа Юр

Апісаньне

Квадрат тэкстаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 158 с. — (Бібліятэка “Беларускі калегіюм”).

ISBN 978-985-562-056-4

Квадрат тэкстаў — гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэвалентных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансэрваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.

Захоўваць, усталёўваць і развіваць асновы, на якіх трывала беларуская мова стагоддзямі, — найважнейшыя заданні аўтара кнігі.


ЗМЕСТ

Выточны элемент культуры
Лінгвістычныя ідэі М. Багдановіча

Быць versus Меч
Спроба лінгвістычнай фенаменалогіі

Вырваная старонка
Правапіс чаргавання і/й, у/ў у міжыслоўях

Сістэма часцінаў мовы
Да іманентнай беларускай граматыкі

Гласарыюм

Біяграфія


Біяграфія

Юр Пацюпа нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Полацку, скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і аспірантуру пры кафедры беларускай культуры. Аўтар арыгінальнай вершазнаўчай канцэпцыі (“Страла Зенона. Рытмалагічны трактат”). Даследуе праблемы эстэтыкі, культуры мовы, лексікаграфіі, граматыкі. Друкаваўся ў часопісах “Крыніца”, “Фрагмэнты”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, “Маладосць”. Аўтар зборнікаў паэзіі “Ноч” (1991), “Сабака” (2008).

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.