Хмара
2.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 230 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-6991-35-9
Пераклад зроблены з выдання “Gudrun Pausewang, Die Wolke”, Otto Maier Ravensburg, 1987.
"Цяпер мы ня можам сказаць, быццам нічога не ведалі". Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.
Хмара, якой не было. Гутарка з перакладнікам
Урывак з рамана можна прачытаць ТУТ
Артыкул Вольгі Чайкоўскай пра кнігу ў газеце “Звязда”
*****
"Увага! Увага, гаворыць паліцыя! На атамнай электрастанцыі ў Графенрайнфельдзе пад Швайнфуртам сёння каля дзесяці гадзін здарылася аварыя. Насельніцтва Шліца, як і ўсёй акругі Фогельберг, просяць тэрмінова дзеля свайго здароўя накіравацца ў закрытыя памяшканні і зачыніць усе дзверы і вокны. Перакрыйце вентыляцыю і выключыце кандыцыянеры. Харчуйцеся па магчымасці толькі кансервамі з бляшанак і слоікаў, якія ёсць дома, ці з іншых недасягальных для пылу ўпаковак! Карміце сваіх хатніх жывёлін толькі кормам, які захоўваецца ў кватэры, пуні ці хляве. Уключыце свае радыё- і тэлепрыёмнікі. Інфармуйце сваіх суседзяў па доме. Гэта толькі прафілактычныя меры! Прычыны для трывогі няма. Заставайцеся спакойнымі і разважлівымі..."
(Урывак з раману)
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.