Жывапіс 1975—2008 = Rodin Ales. Painting 1975—2008
4.20 руб.
Памер: 245x175 мм
Вага: 140 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Альбом рэпрадукцый. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 28 с. — (Адсутнае беларускае мастацтва).
ISBN 978-985-6906-11-7АДЗІН З СУЧАСНЫХ
З 1960-х гг. беларускае мастацтва, абцяжаранае акадэмічным баластам, пазбаўленае жывых сувязяў з культурай заходнееўрапейскіх краін, марудна цягнецца да сучаснасці. Сучаснасць трэба разумець у дадзеным кантэксце як неабмежаванае права мастакоў выказаць свае адносіны да жыцця без старамодных зваротаў і форм у традыцыйных і нетрадыцыйных відах творчага самавыяўлення.
Мастацтва Алеся Родзіна – з’ява зусім нечаканая для беларускага жывапісу з яго ідэалагічнымі табу і агульнапрынятымі нормамі. Ён пачаў выказваць свае неардынарныя погляды на свет з першых выставачных праектаў 1970-х гг. Яго працы не сустрэлі паразумення. Падаваліся празмерна складанымі, неадназначнымі. У той час Беларусь была цалкам ізаляваная ад еўрапейскіх мастацкіх навацыяў, а тым больш ад амерыканскага поп-артычнага і канцэптуальнага трыумфу. Рэтрарэалізм быў падаўляльным метадам эстэтычнага бачання свету. Мастак інтуітыўна адчуваў, што трэба пераадольваць гэты штучны бар’ер, і знайшоў для гэтага свой асабісты творчы метад: “нон-стоп-панарама”, што адпавядае назве адной з яго вялікіх карцін. Жывапісная кампазіцыя будуецца на разнапланавым адлюстраванні бязмежнай прасторы, у якой адначасова адбываюцца працэсы урбаністычныя, геалагічныя, тэхналагічныя, біялагічныя і г. д. Каб звесці іх у адзіную вобразную сістэму, мастак абірае высокі, панарамны пункт гледзішча і выкарыстоўвае амаль манахромныя колеры ў рознай танальнасці.
Так з’явіліся яго незвычайныя для вузказапраграмаваных беларускіх арт-стандартаў шматзначныя кампазіцыі “Двайны стандарт”, “Ноч неапазнаных істот”, “Мегаполіс”, “Эксперыментальны кантакт”. Мастак адважыўся нават на свой футуралагічны прагноз, ствараючы жывапісны міраж пад назваю “ХХІ стагоддзе” задоўга да яго пачатку. Яму ўдалося вызначыць шырокае праблематычнае кола жывапісных перспектыў і зразумець перавагу свайго сінтэтычнага метаду ў параўнанні з многімі калегамі, якія тапталіся на месцы, хадзілі па замкнёным коле ў палоне кансерватыўных абмежаванняў.
А. Родзін не спадзяваўся на глыбокае разуменне гледачоў, своечасовую падтрымку крытыкі. Самастойна і паслядоўна цягам 30 гадоў сцвярджаў свой сучасны творчы падыход да мастацкіх задач. Яго творы нараджаліся доўга і марудна. Працэс іх стварэння доўжыўся гадамі. Тым не менш ён здолеў хутка, па эвалюцыйнай спіралі творчага развіцця прайсці эстэтычную дыстанцыю постмадэрнізму і стаць ў 1990-х гг. адным з самых прыкметных і шырокавядомых беларускіх мастакоў. Жывапісныя палотны А. Родзіна ўжо не выклікалі непаразумення, а падаваліся актуальным рэзанансам нечаканых гістарычных падзей. Завіхрэнні яго вобразнага свету пачалі захапляць і прыцягваць сваёй дынамікай і напружваннем. Яны адпавядалі адчуванням глабальных перамен, якія многія маглі больш маштабна ўсвядоміць пад уздзеяннем твораў мастака. А. Родзін піша ў такіх спрыяльных абставінах паразумення з новымі прыхільнікамі сваёй творчасці “Апакаліпсіс”, завяршае цыкл “Сіндром Адраджэння”, дзе падсумоўвае шлях мастацкіх перамен другой паловы ХХ ст. Яны разнапланава перадаюць нешта галоўнае, чаго доўгі час не хапала ў беларускай эстэтычнай самасвядомасці – гэта жывы імпульс сучаснасці. Тое, што ў еўрапейскім свеце творчасці заклалі ды перажылі некалькі пакаленняў таленавітых першапраходцаў, беларускі мастак А. Родзін успрыняў адзін і паспрабаваў перадаць у сінтэтычнай форме свайго праблемнага жывапісу. Яму ёсць пра што весці дыспут з гледачамі рознай ментальнасці ў новым стагоддзі, якое неўзабаве наступіла. Постмадэрнізм – ужо гісторыя. Ён застаўся на апошняй старонцы 1990-х гг. Час ствараць новыя ідэі, перадаваць вобразныя прагнозы. Мастак адважыўся на пошукі новага стылю, які адпавядае характару эстэтычных пераменаў 2000-х гг. У папярэднім дзесяцігоддзі пасля падзення Берлінскага муру ўтварылася адзіная творчая еўрапейская прастора, якая яшчэ свеціць пусткамі, нявырашанымі праблемамі. Яе неабходна запаўняць чымсьці пазітыўным і праўдзівым.
Творы А. Родзіна, між іншага, адлюстроўваюць змаганне супярэчнасцяў, што счапіліся ў віры рацыянальнага і ірацыянальнага супрацьстаяння. Спакусы, антаганізмы, вірусы-мікраарганізмы агрэсіўнасці мінулага стагоддзя яшчэ не адступілі ў гісторыю як цёмны і атрутны асадак. У мастака з 2001 г. з’явілася творчая патрэба на доўгі час мяняць месца творчасці, каб не трапляць пад уплывы розных неадпаведных часу прагматычных настрояў, з якімі мы яшчэ часта сутыкаемся. Яго творчыя шляхі вядуць у міжнародны Берлінскі цэнтр мастацтва “Tacheles”, дзе А. Родзін больш востра адчувае пульс сучаснасці. Яго новыя творы фармуюць неардынарныя і дынамічныя перспектывы развіцця жывапісу на бліжэйшыя і далейшыя гады. Гэта – яго творчы “эксперыментальны квадрат” з вялікім сучасным светам, які жыве цяпер агульнымі праблемамі, здабыткамі, надзеямі.
Яўген Шунейка

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.