Родзін Алесь
Няма на складзе
Мастацтва Алеся Родзіна – з’ява зусім нечаканая для беларускага жывапісу з яго ідэалагічнымі табу і агульнапрынятымі нормамі. Ён пачаў выказваць свае неардынарныя погляды на свет з першых выставачных праектаў 1970-х гг. Яго працы не сустрэлі паразумення. Падаваліся празмерна складанымі, неадназначнымі. У той час Беларусь была цалкам ізаляваная ад еўрапейскіх мастацкіх навацыяў, а тым больш ад амерыканскага поп-артычнага і канцэптуальнага трыумфу. Рэтрарэалізм быў падаўляльным метадам эстэтычнага бачання свету. Мастак інтуітыўна адчуваў, што трэба пераадольваць гэты штучны бар’ер, і знайшоў для гэтага свой асабісты творчы метад: “нон-стоп-панарама”, што адпавядае назве адной з яго вялікіх карцін.