Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў

Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў
4.90 руб.
Памер: 220x165 мм
Вага: 210 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамСпрынчан Аксана

Апісаньне

Гісторыі з-пад фіялетавага парасона / малюнкі Волі Барай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 63 с.; іл.

ISBN 978-985-02-1442-3.

Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту


“Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям'ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям'я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям'я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: dachetaalzhbeta@tut.by.

“…Пра што ж апавядае кніжка з такой незвычайнай назвай? Адказ вельмі просты: пра сям’ю, у якой усе жывуць у рыфму. І сапраўды, у гісторыях з-пад фіялетавага парасона, сабраных у кнізе, багата і рыфмаў, і гульняў (у словы і са словамі), і проста вельмі карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніжка складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў. Прычым дзеліцца імі зусім не мамана Аксана, як можна спачатку падумаць, а менавіта дачэта Альжбэта. Кніга вучыць углядацца і ўслухоўвацца ў беларускія словы, знаходзіць у іх схаваныя, а часам і нечаканыя сэнсы і сугуччы. А яшчэ дзякуючы ёй можна навучыцца гуляць у вельмі цікавыя гульні. Напрыклад, “шукаць словы ў словах”, рыфмаваць імёны, а калі ў вас раптам надарыцца дрэнны настрой і ў галаву будуць прыходзіць толькі невясёлыя рыфмы ― дачэта Альжбэта разам з маманай Аксанай падкажуць выйсце і з гэтай сітуацыі…”

(Святлана Богуш на VESELKA.BY)


ЗМЕСТ Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.