Выбранае з разваг / Пераклад са славацкай Марыны Кажарновіч. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 352 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6906-81-0.
Пераклад зроблены паводле выдання
Dominik Tatarka. Kultúra ako obcovanie. Vybrané eseje. Bratislava, Nadácia Milana Šymečku, 1996.Кніга “Культура як зносіны” — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
I
Невядомы твар
Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай белетрыстыцы
Слова да дыскусіі
Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры
Слова пра авангард
II
Пра ўшанаванне багоў
Культура як зносіны
Свядомасць культуры
Свядомасць культуры I
Свядомасць культуры II
Свядомасць культуры III
Блуканні па Славакіі
III
Роздум пра выставу Рудольфа Угра
Венеры Тогта
Дзяржаўнае ўшанаванне Уладзіміра Кампанэка
Крэматорый Мілучка і некалькі слоў пра выяўленчае мастацтва
Ціхая радасць
Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана
Дзівосны вол
Дабрадзейнасць Мілана Лалуга
IV
Месца Божае — месца чалавечае
Фігуры-цэзаратыпы раз і назаўсёды сыходзяць?
Студэнцкае паўстанне ў Парыжы
Што неабходна Браціславе як сталіцы?
Узнаўленне Маціцы славацкай
Трэба нам усё
Дыскусійнае выступленне
Пра культуру і ўладу
Пісьменнік і грамадства
Цяпер гаворка ідзе… пра што?
V
Дыялогі з Дамінікам Татаркам
Слова мае Дамінік Татарка
На слова з Дамінікам Татаркам
Павучанне з літаратуры
Пісьменніцкі год 1968
Як зразумець так званы дэмакратычны працэс
Пасля прыходу чужых войск
Выбух бяссілля ці свабоды
Да шасцідзясятых угодкаў Чэхаславацкай рэспублікі
Калі мне было дваццаць год
Каментар
БІЯГРАФІЯ АЎТАРА Паглядзець цалкам
ДАМІНІК ТАТАРКА (1913—1989) — вядомы славацкі пісьменнік, эсэіст, публіцыст, яскравы прадстаўнік дысідэнцкай і апазіцыйнай славацкай літаратуры.
Нарадзіўся Дамінік Татарка 14 сакавіка 1913 года ў Дрыеновым (Славакія), паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе (1934—1938), вучыўся ў Сарбоне (1938—1939).
Падчас другой сусветнай вайны працаваў выкладчыкам славацкай і французскай мовы ў школе, браў удзел у славацкім нацыянальным паўстанні (1944).
Пасля заканчэння вайны працаваў рэдактарам газет “Нацыянальнае адраджэнне”, “Праўда”, штотыднёвіка “Культурнае жыццё”, кінасцэнарыстам. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці. У 1968—1969 гг. далучыўся да барацьбы за дэмакратычныя змены ў краіне, выказваўся супраць савецкай акупацыі.
У 1969 годзе адмовіўся ад членства ў камуністычнай партыі, у 1971 годзе — выключаны са славацкага Саюза пісьменнікаў. Быў пераследаваны, творы яго былі забароненыя. Адным з першых падпісантаў “Хартыю’77”.
Першыя творы Дамініка Татаркі з’явіліся ў друку яшчэ перад другой сусветнай вайной. У 1942 годзе пабачыла свет яго першая кніга — зборнік навел “У боязі пошуку”. Вядомы чытачу як аўтар празаічных мастацкіх тэкстаў (раманы “Фарная рэспубліка” (1948), “Панна чараўніца” (1944), аповесць “Дэман згоды” (1963)), эсэіст (“Супраць дэманаў” (1968), “Размовы пра культуру і зносіны” (1995)), перакладчык з французскай мовы, сцэнарыст (у 1966 годзе паводле яго сцэнарыя С. Угэр стварыў фільм “Панна чараўніца”).
Атрымаў нацыянальную прэмію (1949) і чэхаславацкую прэмію міру (1951) за раман “Фарная рэспубліка”.
Памёр Дамінік Татарка 10 траўня ў Браціславе. У 1990 — пасмяротна рэабілітаваны. У гэтым жа годзе ў Стакгольме была заснаваная літаратурная прэмія імя Дамініка Татаркі.