Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Каляровая Затока
1.34 руб.
Памер: 205x240 мм
Вага: 440 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамВасючэнка Пятро

Апісаньне

Экалагічная казка / Маст. Алена Кійко. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 143 с.: іл. — (Казкі XXI стагоддзя).

ISBN 978-985-02-1013-5

Персанажы казачнай аповесці — Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак — жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля — загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу... Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.

 

Пятро Васючэнка: Да новай беларусізацыі засталося два гады. Гутарка з аўтарам на TUT.BY.

 

ЗМЕСТ

Гісторыя першая
Пра тое, як Каляровую Затоку наведаў Апантаны Рыбалоў

Гісторыя другая
Пра тое, як Вадзяны Клоп вёў філасофскія гутаркі

Гісторыя трэцяя
Пра страшную прыгоду, што здарылася з адной Хахуляй неяк раніцою

Гісторыя чацвёртая
Пра тое, як Вадзяны Клоп расказваў свае страшныя казкі, а падводныя жыхары іх слухалі

Гісторыя пятая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы з’явіўся элегантны і загадкавы незнаёмы

Гісторыя шостая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы з’явілася элегантная і загадкавая незнаёмка. А Вадзяны Клоп з гэтай нагоды распавёў не казку, а сапраўдную быль

Гісторыя сёмая
Пра тое, як Хахуля памяняла ваду на паветра, а паветра на зямлю, і як нягжэчна абышоўся з ёю яшчэ адзін незнаёмы, і як яна абышлася з нягжэчным незнаёмым

Гісторыя восьмая
Пра тое, як Вадзяны Клоп ізноў вярнуўся да свайго ўлюбёнага занятку — пачаў страшныя гісторыі расказваць

Гісторыя дзевятая
Пра тое, як Апантаны Рыбалоў перайшоў ад словаў да справы і спаткаўся з Апантаным Алхімікам

Гісторыя дзесятая
Пра тое, як вядомая нам асоба вярнулася ў Каляровую Затоку

Гісторыя адзінаццатая
Пра той грандыёзны поспех, які меў Чарвяк па вяртанні з Каляровае Затокі

Гісторыя дванаццатая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы зноў з’явіўся не такі ўжо загадкавы незнаёмы (прыгадайце Гісторыю пятую)

Гісторыя трынаццатая
Гэта даволі кароткая, але змястоўная гісторыя пра тое, як Шчупачок і Хахуля (а следам за імі і Слімак) адважваюцца на смелы ўчынак

Гісторыя чатырнаццатая
Пра тое, як Хахуля і Шчупачок адшукалі гаючую крынічку і што з таго атрымалася

Гісторыя пятнаццатая
Пра тое, што рабіла ганаровая падводная кампанія ў адсутнасць Хахулі і Шчупачка. У прыватнасці, і пра тое, як Вадзяны Клоп прачытаў лекцыю аб шкодзе хахуляў

Гісторыя шаснаццатая
Пра тое, як падводная сам’я ўз’ядналася, а хто быў таму рады або не рады – жыццё пакажа. А таксама пра тое, як старая Шчупачыха спрабавала ўзгадаць сваю маладосць. Тут яшчэ шмат чаго адбылося

Гісторыя семнаццатая
Пра тое, што чынілася ўверсе ад таго часу, калі Хахуля пакусала Апантанага Рыбалова, а да таго часу, калі Хахуля і Шчупачок наведалі гаючую крынічку

Гісторыя васемнаццатая
Пра тое, што далей адбылося з маленькай самотнай закінутай Хахуляй, з яе сябрамі і ворагамі

Гісторыя дзевятнаццатая
Пра тое, што здарылася з Хахуляй. Гісторыя вельмі кароткая і драматычная

Гісторыя дваццатая
Пра тое, як прачнуліся жыхары Каляровае Затокі, што яны пабачылі, што паўтарылася і што сталася нечаканым

Гісторыя дваццаць першая
Пра тое, як народжаны поўзаць навучыўся плаваць, пра рамантычную сустрэчу аднаго закаханага рыцара з паненкай, а таксама пра з’яўленне нашага старога знаёмага

Гісторыя дваццаць другая
Пра тое, як Каляровая Затока перастала быць каляровай Пасляслоўе

 

***

Казачныя героі Пятра Васючэнкі, адважныя рыцары і красуні-дзяўчаты, знаходзяць агульную мову з братамі нашымі меншымі, звярамі і птушкамі, сярод якіх Кура Шчабятура, конь Гарцук і кот Буркун.

І вось Пятро Васючэнка напісаў новую казку, персанажы якой жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца... Грандыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсьліваму Шчупачку, рамантычнаму Слімаку і ўедліваму Вадзяному Скарпіёну.

Прачытай гэтую кнігу, дружа, і азірніся вакол сябе, у кожнай рэчцы, возеры, сажалцы, нават калюжыне ты знойдзеш безліч істотаў, якія нямарна прыйшлі на гэты свет...

Думай пра гэта, дружа, і тады ты зразумееш, што важней: чалавечыя справы або лёс усяго жывога. Усё важнае.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.