Цудоўныя гады сабаку пад хвост
11.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 435 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-562-003-8
Паводле Michal Viewegh. Báječná léta pod psa, 1992.
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружанасці.
Артыкул пра аўтара на Вікіпэдыі
Ганна Янкута: Сабакі, хвасты і маленькі постмадэрніст Квіда (рэцэнзія на кнігу на BUDZMA.ORG)
Пра аўтара
Міхал Вівэг (Michal Viewgh, нар. у 1962 г. у Празе) належыць да найбольш плённых і найбольш выбітных пісьменнікаў паслярэвалюцыйнай пары ў Чэхіі. Ягоныя творы вядомыя і беларускаму чытачу: часопіс “ARCHE” ў 2003 г. надрукаваў ягоны раман “Выхаванне дзяўчат у Чэхіі” (пераклад Сяргея Сматрычэнкі), а інтэрнэт-часопіс “ПрайдзіСвет” надрукаваў “Кароткія казкі для стомленых бацькоў” (пераклад Святланы Рогач). Кніга “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”, упершыню выдадзеная ў 1992 г., сталася вельмі паспяховым стартам у кар’еры Вівэга-раманіста і дагэтуль застаецца ў спісе найвялікшых чэшскіх бестселераў. У ёй напоўніцу праявіўся талент пісьменніка да фабуляцыі і тонкай іроніі, аўтабіяграфічныя і гістарычныя факты ўмела спалучаныя з мастацкай выдумкай. Кніга дагэтуль была перакладзеная на тузін моваў, дачакалася экранізацыі і некалькіх тэатральных пастановак.
Фрагмэнт раману Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.