Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
44.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 825 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Нурдквіст СвэнКазкі

Апісаньне

Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса / Свэн Нурдквіст; мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч. – ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. – 150 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7277-11-7

Пераклад зроблены паводле выдання:
Sven Nordqvist "På äventyr med Pettson och Findus"
Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 2021

Гэтая кніга складаецца з пяці розных гісторый пра Пэтсана і Фіндуса. У ёй ты сустрэнеш і курэй, і кароў, і мюклаў. Аднак тут не будзе ліса, бо Фіндус напужаў яго. Ты даведаешся, што расце ў агародзе Пэтсана, сходзіў у вандроўку і, магчыма, нават адсвяткуеш дзень народзінаў Фіндуса.

Таксама ты даведаешся крыху больш пра сваіх любімых персанажаў і пабачыш эскізы, з якіх нарадзіліся сапраўдныя кнігі.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

У кнізе сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы XIX ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавоч ны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.
зьніжка
Тапеліюс Сакрыс
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Буш Зак
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека? Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.