Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
29.00 BYN 34.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 515 г

Purchase

Няма на складзе
ПеракладыФантастыка і фэнтэзіЯнушкевіч (выдавецтва)Сапкоўскі Анджэй

Апісаньне

Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі ; пераклад з польскай Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с. : іл.
Анджэй Сапкоўскі / Andrzej Sapkowski
ISBN 978-985-7210-26-8

Пераклад з польскай паводле выдання:
Sapkowski A. Wiedźmin. Ostatnie życzenie. Warszawa : SuperNOWA, 2014.

"Апошняе жаданне" — першая кніга з цыкла "Вядзьмар" славутага польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, якая складаецца з сямі навел. Вы пазнаёміцеся з майстрам мяча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі. У гэтым наканаванне ведзьмара — ахоўваць спакой чароўных краін ад злых сіл. Вы апыняцеся ў свеце, населеным эльфамі і гномамі, ваўкалакамі і цмокамі, і, зразумела, звычайнымі людзьмі — з усімі іх жарсцямі, заганамі і цнотамі.

Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.

Артыкул пра аўтара ў ВІКІПЭДЫІ


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Майрынк Густаў
Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман "Голэм" належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых сьветаў, містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў.
Толкін Джон Рональд Руэл
Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая — ні больш, ні менш – збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае.
Янай Гагар
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы. У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў, небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай.