Цэх д’ябла
29.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 240 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Цэх д’ябла : раман / Топал Яхім ; пераклад з чэшскае Сяргея Сматрычэнкі. – Мінск : Logvino Literatūros namai, 2021. – 215 с. ISBN 978-609-8147-93-3
Пераклад зроблены паводле
Jáchym Topol. Chladnou zemí (Torst, 2009)
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нарадзіўся ў 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.
ФРАГМЕНТ З РАМАНУ Разгарнуць
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну.
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.














