Гісторыя
out of stock
Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобным раздзеле ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.
out of stock
Імя Францішка Багушэвіча (1840—1900) — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі. У кнізе змяшчаецца як арыгінальны варыянт ягоных вершаў (лацінкай, рэпрынт з кракаўскага выдання 1891 г.), так і кірыліцай.
out of stock
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.
out of stock
Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.
out of stock
У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй пад час вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысьвечаныя ўкраінска-швэдзкім і ўкраінска-расейскім дачыненьням.
out of stock
У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345).
out of stock
Кніга апавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускай мінуўшчыны: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Руды, Леў Сапега, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл, Павел Сапега ды іншыя.
out of stock
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
out of stock
“Хроніка Белай Русі” — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма “Белая Русь” ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь.
out of stock
Гэты раман займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Калі ж знаходзіць яму аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях яго можна суаднесці з “Гарганцюа і Пантагруэлем” Ф. Рабле, “Легендай пра Уленшпігеля! Ш. дэ Кастэра, “Кала Бруньёнам” Р. Ралана. Аўтар пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з’яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможаны народны характар.
out of stock
Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчанаў да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносінаў гарадоў да старастаў.
out of stock
Представленное издание является попыткой пролить свет на несохранившиеся к настоящему времени явление — домовые церкви в Гродно. История этих церквей охватывает период с 1802 по 1915 гг.
out of stock
Раман “Чорны замак Альшанскі” (1979) — адзін з найпапулярнейшых твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) — напісаны ў жанры гістарычнага дэтэктыва, які ў апошнія дзесяцігоддзі стаў лідарам сусветнай літаратуры. Займальны і пазнавальны твор, дзе цесна перапляліся гісторыя і сучаснасць, раскажа вам шмат чаго цікавага пра гісторыю Беларусі.
out of stock
У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
out of stock
Гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.
out of stock
У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны.
out of stock
Кніга прысвечаная шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжанае ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля.
out of stock
Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939–2014), запачаткавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры “Рамува”, – маштабная, напісаная з “паганскага” гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.
out of stock
У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.
out of stock
У кнізе прадстаўленыя 25 напояў па рэцэптах XVIII-XIX стагоддзяў і гастранамічныя пары да іх. Праца над кнігай заняла некалькі гадоў, бо кожную страву і напой аўтарка рыхтавала па некалькі разоў, каб вывесці дакладныя прапорцыі і рэцэпты, па якіх можна будзе ўсё лёгка паўтарыць на сваёй кухні. Напоі рабіліся па старажытнай тэхналогіі, вытрымлівілі ад года да пяці гадоў, каб раскрыць усе сакрэты і асаблівасці захоўвання.













