Гісторыя
out of stock
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.
out of stock
Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.
out of stock
Разглядаюцца асноўныя абрады, рытуалы, звычаі беларускага народу, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня, спрыяльныя і неспрыяльныя тыдні ў залежнасці ад фазы Месяца. Вялікая ўвага надаецца космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.
out of stock
Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.
out of stock
У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля.
out of stock
Пад вокладкай “Скарбаў…” — артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX—XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздзел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” — графіці.
out of stock
Кніга "Смак беларускай кухні" ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.
out of stock
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “450 гадоў Рэфармацыі ў Беларусі”.
out of stock
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “Ад Вялікага Княства да XX стагоддзя”.
out of stock
Тэма нумару — “Альтэрнатыўная культура”. Гэты нумар “Спадчыны” падрыхтаваны разам з грамадскай арганізацыяй “Дыярыуш”, якая паспрыяла напісанню матэрыялаў, прысвечаных нацыянальнай культуры як неад’емнай каштоўнасці свабоднага грамадства.
out of stock
Гэтая кніга — спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў. Матэрыялы кнігі друкаваліся ў розныя гады ў нашай перыёдыцы: у часопісе “Спадчына” (1993—1995 гг.), газеце “Звязда” (2007—2008 гг.)
out of stock
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
out of stock
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і заканадаўчай культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным дакументам на сучаснай беларускай мове.
out of stock
Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.
out of stock
Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.
out of stock
Насценны каляндар з акварэлямі мастачкі Марыі Каралёвай гэтым разам правядзе вас вуліцамі старога Менску, якімі мы самі ўжо не здолеем прайсці. На кожным разгорце календара — помнікі страчанай спадчыны гораду і кароткае апісанне іх гісторыі. На ніжняй палове — зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.
out of stock
Кніга "Сцебуракаў лёс" — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.













