
Мінск: Тэхналогія, 2015. — 278 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-458-261-0.
Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.
Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.
ПРА КНІГУГэта першая ў беларускай гуманітарнай навуцы спроба грунтоўна асэнсаваць цэлы пласт народнай спадчыны. У цэнтры ўвагі аўтара — беларускія астронімы, якія да гэтага часу не з'яўляліся аб'ектам аналізу ў беларускай анамастыцы. Таццяна Аліферчык, кандыдат філалагічных навукКніга стварае ўражанне добрай навуковай публікацыі, цікавай не толькі вузкім спецыялістам, менавіта фалькларыстам, этнолагам і этналінгвістам, але і ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай духоўнай культурай. Яраслаў Отчэнашак, доктар філасофііПУБЛІКАЦЫІ ПРА КНІГУ Ў ПРЭСЕМагістр ЕГУ распаўсюджвае веды пра беларускую народную астраноміюЗМЕСТ Паглядзець
Замест уступу
Спісы скаротаў
ЧАСТКА 1. “КНІЖНАЯ” АСТРАНОМІЯ ЯК КРЫНІЦА ЗВЕСТАК
Уступ. Уводзіны ў праблематыку “кніжнай” народнай астраноміі
Раздзел 1. Усходнеславянскія астранамічныя веды да XIX ст.
Астранамічныя веды ва ўсходнеславянскай літаратуры ХІ—ХШ стст.
Астранамічная лексіка ў розных перакладах Бібліі (XVI—XVII стст.)
Кніжная астранамічная лексіка і звязаныя з ёю ўяўленні ў асобных польскамоўных, усходнеславянскіх і перакладных крыніцах канца XV—XVII ст.
Крыніцы XVIII—XIX стст
Раздзел 2. Этнакультурныя даследаванні астранімічных сістэм у XIX ст.
Раздзел 3. Этнаастраномія другой паловы XX — пачатку XXI ст.
ЧАСТКА 2. УЯЎЛЕННІ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 ЗОРКАМІ I СУЗОР’ЯМІ
Уступ. Зорка ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
“Зорная” этыялогія
Сузор’і
Раздзел 1. Птушыная Дарога (Lacteus orbis, Lacteus circulus, Lactea via)
Птушыная Дарога
Чумацкая Дарога. Дарога ў <назоў горада>
Малочная Дарога
Лакальныя і малаколькасныя назовы Млечнага Шляху
Раздзел 2. Астронімы ‘валасажар’, ‘вісажар’, ‘валоскі’, ‘валасыні’, ‘стажар’е’
Этыялагічныя легенды пра ‘вісажары’
Раздзел 3. Воз, Чарпак (Ursa Major, Septemtriones)
Мадэль ‘коўш’, мадэль ‘павозка’
Зааморфныя мадэлі
Міфалагічны кантэкст
Адзінкавыя беларускія назовы
Раздзел 4. Сіта, Курачкі (Pleiades, Vergiliae)
Мадэль ‘сіта’
Мадэль ‘куры’
Мадэль ‘сем чалавек’: ‘бабы’, ‘сем мальцаў’
Іншыя назовы Плеядаў
Раздзел 5. Касцы, Тры сястры, Тры каралі ды інш. (Orion, Iugula, lugulae)
Тры касцы (Касцы)
Тры сястры
Тры каралі
Каромысла
Іншыя назовы Арыёна
Раздзел 6. Назовы іншых зорак і сузор’яў
Малая Мядзведзіца (Ursa Minor)
Валапас (Bootes)
Касіяпея (Cassiopea)
Блізнюкі (Gemini)
Сірыус (Canis, Canis maior, Sirius, Caniculam)
Палярная зорка (stella maris, stella nautarum, stella Polaris)
Каза (Capella) i Hoedi
Іншыя мадэлі намінацыі сузор’яў
Уласныя імёны зорак
Раздзел 7. Планеты
Заранка, Вечарніца (Venus)
Раздзел 8. Вызначэнне часу па сузор’ях. Элементы традыцыйнага зорнага календара
Практычныя традыцыйныя астранамічныя веды
Вызначэнне святаў
Раздзел 9. Зацьменне Месяца й Сонца
Зацьменне-знак
Раздзел 10. Каметы (Corneta, Cometes, Crinita stella, Stella comans)
ЧАСТКА 3. НАРОДНАЯ АСТРАНОМІЯ Ў ФАЛЬКЛОРЫ
Уступ. Колькі словаў наконт “астральных міфаў”
Раздзел 1. Рудыменты народнай усходнеславянскай “астралогіі”
Кніжны “народны” задыяк
“Народная” астралогія
Назовы варажбітоў па зорках, гвяздароў
Матыў скрадання зорак ведзьмай
Практычныя элементы “народнай” астралогіі
Варажба і прадметы-медыятары
Дзеянні перад зорамі
Раздзел 2. Семантыка фраземы “лічыць зоркі”
Раздзел 3. Вобраз нябёсных свяцілаў у загадках
Раздзел 4. Матыў “цудадзейнага апранання” ў фальклоры
ЧАСТКА 4. УЯЎЛЕННІ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 МЕТЭОРАМІ
Уступ. Метэор на мяжы навукі і традыцыі
Раздзел 1. Назоў з’явы “метэор”
Раздзел 2. Анімістычныя ўяўленні
Лятучая зорка — грэшная душа
Лятучая зорка — няхрышчанае дзіця
Лятучая зорка — ведзьма або чараўнік
Раздзел 3. Персанажны шэраг
Лятучая зорка — анёл
Лятучая зорка — ‘лятучы змей’, цмок, хут
Раздзел 4. Іншыя ўяўленні, звязаныя з метэорамі і метэарытамі
Лятучая зорка — свечка, факел
Месца падзення зоркі
Прароцтвы, звязаныя з лятучай зоркай
Забарона глядзець на лятучую зорку
‘Зорны дождж’і метэарыты
Заключэнне
ЧАСТКА 5. ЭТЫЯЛАІ'ІЧНЫЯ ПАДАННІ ПPA МЕСЯЦ
Уступ. Пастаноўка праблемы
Раздзел 1. Рысы архаічнага міфа пра блізнюкоў у вераваннях беларусаў пра паходжанне плямаў на Месяцы
Матыў “брат брата забіў”
Фанетычнае набліжанне імёнаў
Матыў месяцовай ваданошы
Плямы на Месяцы — пан Твардоўскі
Іншыя ўяўленні пра паходжанне плямаў на Месяцы
Сучасныя трансфармацыі легенды пра паходжанне плямаў
Раздзел 2. Біблійныя матывы ў легендах беларусаў пра паходжанне плямаў на Месяцы
Раздзел 3. Матыў паходжання плямаў на Месяцы як вынік пакарання за працу ў свята
Сувязь з каляндарнай абраднасцю
Заключэнне
Пасляслоўе
ДАДАТКІ
Палявыя матэрыялы
Зоркі — этыялогія, прадказанні надвор’я і ўраджаю
Венера
Метэоры і метэарыты
Сузор’і
UMa (Вялікая Мядзведзіца)
Orion (Арыён)
Pleiades (Плеяды)
Палярная зорка
Іншыя зоркі і сузор’і
Млечны Шлях
Планеты
Каметы
Сонца
Зацьменне Сонца
Месяц
Назвы квадраў
Уяўленні
Плямы на Месяцы
Неба
Палявыя запісы з Грузіі
ПА: Палескі архіў (электронная версія)
Метэоры
Сузор’і
Млечны Шлях
Венера
Планета
Каметы
Іншае
Астранімічныя запісы ў друкаваных крыніцах
СПЗБ: Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі
Арыён
Плеяды
Вялікая Мядзведзіца
Іншыя
Gładyszowa Maria. Wiedza ludowa o gwiazdach
Карты
Пра аўтараЦімафей Авілін нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”. Стала працуе ў галіне камп’ютарных тэхналогій, з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраніміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах.