Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Маленькія тролі і вялікая паводка

Маленькія тролі і вялікая паводка
8.40 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 280 g

Purchase

out of stock
Выдавец Колас ЗміцерProseЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамЯнсан Тувэ

Description

Пераклад са шведскай Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл.

Паводле “Tove Jansson. Småtrollen och den stora översvämningen”.

ISBN 978-985-6783-85-5

Казачная аповесць “Маленькія тролі і вялікая паводка” — першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).

 

Пра аўтарку ў Вікіпэдыі.

Рэцэнзія Ганны Якуты на кнігу на сайце Прайдзісвет.

Артыкул пра кнігу на сайце "Нашай Нівы".

 

“Гэта было зімою 1939 года. Ішла вайна. Працаваць не хацелася; а рабіць малюнкі, здавалася, зусім не было патрэбы.

Таму, магчыма, мне і захацелася напісаць штосьці накшталт: “Жылі сабе аднойчы…” Далей немінуча павінна была разгарнуцца казка, але я не пайшла па збітай дарозе і не захацела пісаць пра прынцаў, прынцэс і маленькіх дзетак. Замест гэтага я прыдумала свайго няўрымслівага героя з жартоўных малюнкаў і назвала яго Мумітролем.

Напалову напісаны аповед праляжаў забыты аж да 1945 года, калі адзін мой сябар сказаў, што з гэтага можа атрымацца дзіцячая кніжка. “Дапішы яе, зрабі ілюстрацыі, і яе, можа быць, надрукуюць”.

Я хацела, каб у назве кнігі абавязкова прысутнічаў Мумітроль і яго пошукі таты — як у пошуках капітана Гранта, але ў выдавецтве настоялі на “маленькіх тролях”, каб чытачам было больш зразумела.

Аповесць склалася пад уплывам кніг, якія я любіла чытаць у дзяцінстве: крыху з Жуль Верна, крыху з Калодзі (дзяўчынка з блакітнымі валасамі). Ну а чаму б і не?

Так ці інакш, гэта была мая першая кніжка са шчаслівым канцом!”

Тувэ Янсан

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Буш Зак
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека? Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
Сівурава Любоў
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!