Кайтусь-чарадзей
29.80 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 570 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад на беларускую мову Марыны Шода, ілюстрацыі Настассі Атраховіч. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 284 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-562-024-3
Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве. За хлопцам пачынаюць віжаваць як паліцэйскія ўсяго свету, так і невядомыя чарадзейскія сілы. Да чаго гэта ўсё прывядзе? Да шматлікіх прыгодаў і разумення — перад тым, як што-небудзь зробіш, трэба сур’ёзна падумаць пра магчымыя вынікі.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
Фрагмэнт кнігі на сайце PRAJDZISVET.ORG
ПРА АЎТАРА
Януш Корчак (1878—1942), вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка, Юзэфа Крашэўскага. Усё сваё жыццё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.
Products You May Like
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.














