Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве
13.50 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 520 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад з польскай Уладзіміра Васілевіча, ілюстрацыі Настассі Атраховіч. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 240 с.: іл. Цвёрдая вокладка.Друкуецца паводле Януш Корчак. Кароль Мацюсь Першы. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве. Мінск: Юнацтва, 1998 (у новай рэдакцыі).
ISBN 978-985-562-023-6.
Маленькі кароль Мацюсь пазбаўлены кароны, але працягвае лічыць сябе каралём. Асуджаны на пакаранне — высылку на бязлюдны востраў — ён працягвае дзейнічаць. Збягае з цягніку, з’яўляецца на агульнай нарадзе каралёў, добраахвотна вяртаецца на бязлюдны востраў, шукае сваё месца ў свеце і ўвесь час працягвае думаць, ці мае права маленькі хлопчык быць каралём і вырашаць лёсы многіх людзей…
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
Пра аўтара
Януш Корчак (1878—1942), вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка, Юзэфа Крашэўскага.
Усё сваё жыццё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Славутыя на ўвесь свет чарадзейныя казкі Шарля Пэро (1628–1703), часцей вядомыя па спрошчаных пераказах, у гэтай кнізе прапануюцца ў поўным перакладзе арыгінальнага тэксту.
sale
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцця мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.














