Сірэны спяваюць джаз
6.00 BYN
Size: 120x165 mm
Weight: 100 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы. — Варшава: Полацкія лабірынты, 2014. — 48 с.Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры — як сказалі б падручнікі — інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расстання — але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапаноўваем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай.
ISBN 978-83-939908-0-1
За гэтаю кнігу аўтарка уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.
* * * * *
Сонца на падаконні,
сонны ранак, нядзеля,
усе вярэды сутоння
засталіся ў пасцелі.
Промні цягнуцца тонка,
як дымок цыгарэты,
вінаградныя гронкі,
першым святлом сагрэтыя.
Рэдкіх машын усхліпы,
рэдкіх людзей сілуэты,
таяць у водары ліпаў
бязважкія рытмы лета.
Кот расцягнуўся млява,
сэнс жыцця — побач з намі:
ён згортваецца да кавы —
чорнай або з вяршкамі.
* * * * *
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Першы зборнік Ганны Галавіной, у які ўвашлi паэма “Атлантыда” i вершы розных гадоў. Асноўнымі тэмамi твораў з’яўляюцца каханне ў яго шматгранных праяўленнях, а таксама ўсведамленне чалавекам свайго месца на Зямлі ў нацыянальным і глабальным кантэксце. Вершы таксама дапамагалі аўтару ў сціслай форме адлюстраваць і закансерваваць пачуцці, зразумелыя для многіх, але такія нечаканыя ў кожным асобным выпадку.
Хуан Рамон Хіменэс (1891-1958) – іспанскі паэт, лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1956 года, майстар кароткага верша. Захапленне жывапісам і еўрапейскай класічнай музыкай выхавала ў паэце абсалютны зрок ва ўспрыманні шматколернасці жыцця і абсалютны слых у адчуванні яго поліфанічнасці.
Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпапулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.












