Атава
4.50 BYN
Size: 120x190 mm
Weight: 180 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 128 с.ISBN 978-985-7119-18-9
Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго вершы па першай кнізе, сімвалічна названай “Шлях да вяртання”. Другі зборнік вершаў названы таксама з глыбокім падтэкстам. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла ў той жа год на пакошы. Ёсць нешта неўтаймоўна жыццёвае ў гэтым сімвале. І наогул, творы Юрася Шамецькі шматасацыятыўна пашыраюць прастору беларускай паэзіі нават геаграфічна, як гэта ўжо адзначалі вядомыя крытыкі і літаратуразнаўцы. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.
Першы зборнік Ганны Галавіной, у які ўвашлi паэма “Атлантыда” i вершы розных гадоў. Асноўнымі тэмамi твораў з’яўляюцца каханне ў яго шматгранных праяўленнях, а таксама ўсведамленне чалавекам свайго месца на Зямлі ў нацыянальным і глабальным кантэксце. Вершы таксама дапамагалі аўтару ў сціслай форме адлюстраваць і закансерваваць пачуцці, зразумелыя для многіх, але такія нечаканыя ў кожным асобным выпадку.
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.














