Караткевіч Уладзімір
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну.
Гістарычная аповесць «Зброя» Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.
Гісторыка-псіхалагічны раман Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) распавядае пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
У кнігу выбраных твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі паэма «Чазенія» і празаічныя творы малой жанравай формы.
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».
Няма на складзе
“Каласы пад сярпом тваім” — адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы — Беларусі.
Няма на складзе
Гэтая кніга — першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта — усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што — не.
Няма на складзе
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.
Няма на складзе
Гэты раман займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Калі ж знаходзіць яму аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях яго можна суаднесці з “Гарганцюа і Пантагруэлем” Ф. Рабле, “Легендай пра Уленшпігеля! Ш. дэ Кастэра, “Кала Бруньёнам” Р. Ралана. Аўтар пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з’яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможаны народны характар.
Няма на складзе
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесць "Чазенія" і такія апавяданні, як "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя...", "Кніганошы" і інш. Творы прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.
Няма на складзе
Раман “Чорны замак Альшанскі” (1979) — адзін з найпапулярнейшых твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) — напісаны ў жанры гістарычнага дэтэктыва, які ў апошнія дзесяцігоддзі стаў лідарам сусветнай літаратуры. Займальны і пазнавальны твор, дзе цесна перапляліся гісторыя і сучаснасць, раскажа вам шмат чаго цікавага пра гісторыю Беларусі.













