Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вербніца
19.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 330 г

Purchase


ПрозаПубліцыстыкаЭсэістыкаПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Літаратурная прэмія Міхася СтральцоваХатэнка Антаніна

Апісаньне

Вербніца : паэзія, проза, публіцыстыка / Антаніна Хатэн­ка. — Мінск : Кні­газбор, 2022. — 260 с. — (Серыя "Кнігарня пісьмен­ніка" ; выпуск 132).

ISBN 978-985-883-040-3.

Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2022 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Антаніне Хатэнцы за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў.

У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе. Лірычна тонка, ледзь кранальна паэтка думкай, словам, інтуіцыяй, гукапісам спалучае стараладнасць, зберажоную ў народнай памяці, і пульсаванне штодзённасці. Мелодыка і рытміка твораў, багацце сэнсавых адценняў і ледзь не метафізічнае светаўспрыманне, адчуванне сваёй зямлі, сваёй культуры, свайго пачатку неўпрыкмет разгортваюць неасяжныя далягляды і нібы растаемніваюць прадаўнія коды нашай прысутнасці тут і цяпер, у сутоку мінуласці і прышласці.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Валерый Валер'евіч Варганаў
11.03.2022 - 14:10:14
Дзякуй!

Раім паглядзець

Норвід Цыпрыян
Кніга ўяўляе сабой найбольш поўны на гэты момант збор вершаў аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821 – 1883) у перакладах на беларускую мову, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.
Мандэльштам Восіп
Восіп Мандэльштам (1891–1938) – народжаны ў Варшаве ў габрэйскай сям'і (яго маці паходзіла з Вільні), справядліва лічыцца адным з найлепшых паэтаў рускай мовы ў ХХ стагоддзі. У яго творчасці можна бачыць уплывы паэтыкі неакласіцызму, сімвалізму, акмеізму. Ахвяра сталінскага тэрору (памёр на турэмным перасыльным пункце Уладзівастока).
Бараноўскі Міхал
Гэта другі паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе «Volumen.2», былі напісаны ў перыяд з восені 2018 па вясну 2020 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “ЛіМ”. Адна з нізак была ўганараваная літаратурнай прэміяй “Экслібрыс” (2019).