Кнігі
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
Міка Валтары (1908—1979) — адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Раман "Сінухе егіпцянін" — першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначаліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы. У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў, небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай.
У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.
Папулярны нарыс «Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» - самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з'яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад'емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа.
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі.
Упершыню ў лексікаграфічнай практыцы даецца тлумачэнне і разглядаецца паходжанне каля 5600 іншамоўных слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай.
зьніжка
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
зьніжка
3-ці том «Слоўніка мовы »Нашай Нівы« (1906–1915) змяшчае словы на літары Н (Народнасць–Няшлюбны), О, П, Р. Том падрыхтаваны ў аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай.
У гэтай кнізе старадаўнія стравы адаптаваны пад сучасныя прадукты і тэхналагічныя прыёмы так, каб вы маглі лёгка паўтарыць гэта на сваёй кухні. Кожная страва суправаджаецца цікавай гісторыяй паходжання, рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і, галоўнае, указаннямі, якія змены былі ўнесены ў зыходны варыянт.
Анры Бэргсон (1859-1941) адзін з найбуйнейшых філосафаў XX стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця, сябар Французскай акадэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927). Прапанаванае ў гэтай кнізе эсэ, упершыню апублікаванае ў 1900 г., даследуе прыроду камедыі, смеху і камічнага ў чалавечым жыцці, гэта глыбокі і ўдумлівы аналіз таго, што прымушае людзей смяяцца і чаму гумар ёсць важным аспектам чалавечага існавання.
зьніжка
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямідзесяці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку ў Японіі яны з'яўляліся ў часопісах і альманахах За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам Глобус напісаў і надрукаваў шмат такіх вершаў, але ўпершыню яны сабраны пад вокладкай адной невялікай кнігі з прахалоднай і паўночнай назвай «Сняжынка».
Актыўная ўдзельніца літаратурнага руху сярэдзіны 1920-х гг. Яўгенія Пфляўмбаўм пакінула не толькі выдатныя творы, але і загадку сваёй біяграфіі, якая застаецца крыніцай разваг аб лёсе творчай жанчыны. Кніга яе выбраных вершаў адметная найперш цікавымі творамі 1920–1930-х гг., якія аўтарка не ўключала ў наступныя зборнікі, і творамі, напісанымі ў канцы жыцця, засталіся ў рукапісах.