Сродкі выражэння эмоцый у сучаснай беларускай мове
1.11 руб.
Памер: 145x215 мм
Вага: 250 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Тэхналогія, 2008. — 176 с. ISBN 978-985-458-172-9 Манаграфія прысвечана апісанню моўных сродкаў выражэння эмоцый — неабыякавага стаўлення чалавека да рэчаіснасці. Паказваюцца асаблівасці выкарыстання эматыўнай лексікі ў маўленні. Аўтар падае мадэлі эматыўных выказванняў, даследуе адметнасці іх ужывання. Разглядаюцца таксама графічныя сродкі абазначэння эмоцый, у тым ліку ў інтэрнэт-зносінах. Звяртаецца ўвага на ролю жэстаў і мімікі ў працэсе камунікацыі. Матэрыял кнігі пададзены ў даступнай форме, таму адрасуецца не толькі навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам-філолагам, але і ўсім, хто хоча глыбей спазнаць беларускую мову. ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ ЭМАТЫЎНАСЦЬ ЯК МОЎНЫ ФЕНОМЕН Эмацыянальнасць і эматыўнасць: падставы размежавання Эматыўнасць як функцыянальна-семантычная катэгорыя Суадносіны эматыўнасці з экспрэсіўнасцю і ацэначнасцю МОЎНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ ЭМОЦЫЙ Інтанацыя як галоўны сродак выражэння эмоцый Лексічныя сродкі абазначэння эмоцый Канатацыя і яе складнікі Эматыўны і экспрэсіўны кампаненты лексічнай семантыкі Эматыўны і ацэначны кампаненты лексічнай семантыкі Праблема вылучэння эматыўнай лексікі ў мовазнаўстве Тыпалогія лексічных сродкаў абазначэння эмоцый у сучаснай беларускай мове Структура лексічнага мікраполя катэгорыі эматыўнасці Сінтаксічныя мадэлі эматыўных выказванняў МАЎЛЕНЧЫЯ СРОДКІ ВЫРАЖЭННЯ ЭМОЦЫЙ Эматыўныя выказванні Эматыўныя выказванні ў сістэме камунікатыўных тыпаў сказаў Крытэрыі вылучэння эматыўных выказванняў Асаблівасці эматыўных выказванняў Эматыўныя выказванні з маркёрамі эматыўнасці Эматыўныя выказванні, пабудаваныя па пэўных сінтаксічных мадэлях Ужыванне выклічнікаў Структура сінтаксічнага мікраполя катэгорыі эматыўнасці Кантэкст і кансітуацыя як неабходныя ўмовы для рэалізацыі эматыўнай семантыкі Паралінгвістычныя сродкі выражэння эмоцый Параграфічныя сродкі абазначэння эмоцый Выкарыстанне традыцыйных графічных сродкаў для перадачы эмоцый Перадача эмоцый у віртуальнай камунікацыі ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛІТАРАТУРА ДАДАТАК 1 Лексіка называння эмоцый, зафіксаваная ў слоўніках ДАДАТАК 2 Эматыўная лексіка, зафіксаваная ў слоўніках
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.
Даведнік змяшчае інструкцыі для перадачы па-беларуску іншамоўных найменняў: імёнаў, тапонімаў ды іншых уласных назваў – тых адзінак, напісанне якіх практычна не рэгулюецца падручнікамі і слоўнікамі. Сярод трох дзясяткаў табліцаў – правілы практычнай транскрыпцыі для самых розных моваў: англійская, нямецкая, іспанская, кітайская, нідэрландская, венгерская, вʼетнамская ды іншыя.