Мулік-жулік
4.60 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 450 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Пераклад з англійскай Ганны Чакур. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 212 с.
ISBN 978-985-6991-02-1
У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.
ЗМЕСТ
Прысвячэнне
Прадмовы
Шмуэль Кроль: Кароткая храналогія
Перад судом
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. Новы свет
1. У жорсткай сітуацыі
Некаторыя думкі №1: У пройгрышы
2. Паўднёвая Афрыка
3. Шасцідзённая вайна
4. Што-небудзь для таго, каб стаць першым
Некаторыя думкі №2: Пра грошы
Некаторыя думкі №3: Пра азартныя гульні
5. У бізнесе
Некаторыя думкі №4: Пра дабрыню і шчодрасць
6. Шлюб, развод і прырода кахання
7. Цудоўны свет чалавечых адносінаў
ЧАСТКА ДРУГАЯ. Літва (лес)
8.Канец свету
9. Мара пра Маскву
10. Ніхто ня верыў, што такое можа здарыцца
11. Ты павінен выжыць, ты павінен помніць сваю сям’ю
Некаторыя думкі №5: Пра абсурд
12. Няма месца, якому б мы належалі
Некаторыя думкі №6: Пра прымітыўную нянавісць
13. Колькасць інцыдэнтаў
14. Наступствы, дзіцячы дом
Некаторыя думкі №7: Пра нянавісць і помсту
15. Ніхто не скажа, куды нам ісці
Некаторыя думкі №8: Пра цынізм
Некаторыя думкі №9: Пра вяртанне ў Падбрадзе і Кямелішкі
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ. Ізраіль/Палесціна
16. Сад Шмуэля
17. Якім павінен быць мужчына?
18. Птушка бяз крылаў
19. Афіцэрскае жыццё
Некаторыя думкі №10: Пра мужчын і жанчын
Некаторыя думкі №11: Сям’я
20. Вельмі шчаслівы канец
21. Новае падарожжа ў маім жыцці
Некаторыя думкі №12: Пра немцаў
Некаторыя думкі №13: Пра сны і бачанне сноў
22. Круты паварот майго лёсу
Некаторыя думкі №14: Пра сур’ёзныя адносіны да жыцця
Эпілог: Цудоўны лес
*****
Мулік Кроль быў маленькім габрэйскім хлопчыкам, калі на пачатку 1940-х гадоў уся яго сям’я, яго сябры і наогул усё габрэйскае насельніцтва Польшчы, да якой тады адносіўся яго родны гарадок Пабрадзе, трапілі ў пекла нямецкай акупацыі. Разам са сваёй сям’ёй ён вымушаны быў пакінуць утульны цёплы дом і стаць уцекачом — жывой здабычаю для немцаў, усялякага роду іх прыспешнікаў і "лясных братоў", а яшчэ — ахвярай жахлівых маразоў тагачасных неміласэрных зім. Яго сям’ю забілі, Мулік застаўся толькі ўдваіх з маці, але ў ліпені 1944 года перад самым прыходам рускіх забілі і яе. Сам хлопчык цудам выратаваўся.
Але на гэтым выпрабаванні для яго не скончыліся — як і тысячы іншых ахвяр Халакосту, у пасляваенныя гады яму давялося перажываць голад, адзіноту, людскую абыякавасць. Мулік расказвае, як іх, траўмаваных вайной і стратай родных сірот, перавозілі туды-сюды, выкарыстоўвалі ў ролі пешак у палітычных гульнях, і маленькая частка іх і без таго зруйнаванай індывідуальнасці нярэдка яшчэ больш разбуралася неабходнасцю адмовіцца ад сваіх імён (як гэта і здарылася з аўтарам). Пытанні, якія завастрае у сваёй кнізе Мулік, актуальныя і сёння.
Расповед працягваецца: палітычныя інтрыгі ў адроджанай дзяржаве Ізраіль, даросленне ў кібуцы, пачатак самастойнага жыцца літаральна з пустымі рукамі — ён не меў нават зменнай бялізны, чорная праца, сяброўкі, вайна, армейскі вопыт, нечаканая сустрэча з кузінай з Кейптаўна, Паўднёвая Афрыка і фатальны шлюб, які завяршаецца стрэлам у палюбоўніка жонкі. Дзякуючы прэзідэнцкаму памілаванню, Мулік выходзіць з турмы значна раней з вызначаны тэрмін. Неўзабаве пасля гэтага ён пераязджае ў Кейптаўн і пачынае новае жыццё ў новай краіне (і нават вывучае новую для сябе мову!). Паступова настойлівая барацьба за выжыванне прыносіць плады — Муліку ўдаецца пусціць карані на новым месцы і дабіцца некаторага поспеху ў справах. Нават просты пералік фактаў не ў стане зменшыць траекторыю паваротаў і кідкоў, якія лёс нібы спецыяльна падрыхтаваў для таго, каго ён некалі пакінуў у жывых. Мулік расказвае пра сваё асабістае жыццё і пра свой бізнес, пра тое, як часта яго хацелі падмануць і абакрасці менавіта тыя людзі, якім ён зрабіў нямала добрага.
Аўтар аглядваецца на ўласнае жыццё з сумам, шчырасцю і нават з пэўнай доляй збянтэжанасці, дапаўняючы свій расповед уласнымі філасофска-правакацыйнымі назіраннямі, а таксама адной-дзвюма прытчамі. Усё гэта большасць людзей назвала б проста нявыдуманай гісторыяй — але для таго, каб расказаць яе шчыра, патрэбная сапраўдная мужнасць.
*****
Прысвячэнне
Я прысвячаю гэтую кнігу майму народу, асабліва сотням тысяч маленькіх дзяцей, бязлітасна замардаваных Гітлерам, яго памагатымі і ўсялякага роду калабарацыяністамі;
з асаблівай удзячнасцю — маім польскім сябрам з Падбрадзе;
маёй кузіне Мані Ёфэ і яе сям’і;
маім дзецям і маім сябрам, якія разам са мной захоўваюць памяць пра маю сям’ю, падзяляюць мае мары пра лепшы свет.
Мулік Кроль
(Шмуэль Керэн)
Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка
12 красавіка 2004 года

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.