Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Непераможны

Непераможны
3.50 руб.
Памер: 145x215 мм
Вага: 415 г

Purchase

Няма на складзе
ПеракладыЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)Прыгодніцкая літаратураЛем Станіслаў

Апісаньне

Раман і апавяданні / Пераклад з польскай А. Бутэвіча. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 256 с. — (Бібліятэка сусветнай літаратуры)/

ISBN 978-985-6994-29-9

У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі. Так і ў рамане, у якім вучоныя на караблі “Непераможны” выпраўляюцца на планету Рэгіс, каб высветліць, дзе, чаму і як знікла каманда зоркалёта “Кандор”.


ЗМЕСТ

“Непераможны”. Раман
Сябар. Апавяданне
Сто трыццаць сем секунд. Апавяданне
Цемра і цвіль. Апавяданне
Казка пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася

Віктар Язневіч. Выключная місія Станіслава Лема

     *****

Выпадку — гэта значыць, асабліваму размяшчэнню генаў — пажадалася надзяліць мяне здольнасцямі, якія ў XX стагоддзі адпавядалі пісьменніцкаму прызванню. І прызванне гэтае было недзе на памежжы мастацтва і навукі. Вось чаму я звярнуўся да навуковай фантастыкі, якую я ўспрымаў, аднак, смяротна сур’ёзна, нават калі гэта была фантастыка гумарыстычнага кшталту. Уладкаванне майго духу было дадзенае мне ад нараджэння; на ўладкаванне свету я ніякага ўплыву не меў. Такія дзве зыходна незалежныя пераменныя; у мяне была магчымасць у пэўнай ступені іх карэляваць.

Станіслаў Лем


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Арцёмаў Аляксей
­У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.