Добрая фатаграфія
13.30 руб.
Памер: 180x260 мм
Вага: 1020 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Выданьне: “Беларускія ведамасьці” ў Польшчы, “Гарадзенская бібліятэка” ў Беларусі, Варшава—Нью-Ёрк—Горадня, 2012. — 240 с. Цьвёрдая вокладка.
ISBN 978-83-935476-0-9
Гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсэ пра фатаргафію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны XIX стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму “Добрая фатаграфія”, ня ставілі задачы паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа або пазнаёміць з шэдэўрам прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсьць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсьць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасьць, хараство і перажываньне духу. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасьці, уражаньню і вобразу.
ЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.