Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Востраў русалак
0.67 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 380 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамФантастыка і фэнтэзі

Апісаньне

Легенды, паданні / Уклад., апрац., прадм. У. К. Касько; маст. Т. П. Беразенская. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 135 с.: іл. — (Беларускі фальклор). Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-1162-0

Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл, дзе чалавек рабіў спробы разабрацца ў прычынах розных захворванняў, выказваў адносіны простых людзей да Бога, святых і ix антыподаў — чарцей, ведзьмакоў.

***

У гэтай кнізе, якую ты ўзяў у рукі, дарагі чытач, змешчаныя найлепшыя беларускія легенды. Легенда — адзін з самых значных жанраў пісьменнасці на працягу ўсяго еўрапейскага сярэднявечча (пачынаючы з VI ст.). Гэтыя творы спачатку асвятлялі жыццё і незвычайныя ўчынкі святых, пазней легендамі сталі называць разнастайныя апавяданні рэлігійнага характару: аб жывёлах, раслінах, прадметах хрысціянскага культу. На працягу XIII—XV стагоддзяў у Еўропе з’явіліся шматлікія зборнікі хрысціянскіх легенд на лацінскай мове, у тым ліку знакамітая “Залатая легенда” Якапа з Варацца, перакладзеная на многія еўрапейскія мовы.

У фальклоры легенда — вусны народны аповед, у аснове якога ляжаць цуд, фантастычны вобраз або ўяўленне, якія ўспрымаліся апавядальнікам і слухачом як сапраўдныя. Легенды — мастацкія творы, але дамінантай у іх з’яўляецца не эстэтычная, а пазнавальная функцыя.

Сам тэрмін “легенда” ўзвышае гэты жанр, бо ў перакладзе з лацінскай “legenda” гучыць як “вартае прачытання”.

(Паводле "Уладзімір Касько. Легенды роднага краю")

 

ЗМЕСТ

Легенды роднага краю. Уладзімір Касько

Як узнік свет

Русалчын востраў
Зямля
Адкуль горы і балоты
Сонейка
Вецер і сонца
Чортаў мост
Прывід радзівілаўскага замка
Возера кахання
Нарач
Змяіны камень
За два крокі ад пагібелі
Чацкі над возерам Нарач

Адкуль пайшлі беларусы
Палешукі і палевікі

Пакаранне буслоў
Чаму каня просіць піць
Дзяцел
Адкуль узялася чарапаха
Авадні
Чаму алешына чырвоная
Чаму кот пасля яды мыецца
Зязюля і Кук
Адкуль узяліся крот, дзяцел і павук
Пчала
Як мыш ледзь не патапіла каўчэг

Месяц
Як Бог пусціў сонца ў хату
Чаму зязюля кукуе да Пятра?
Бунт анёлаў
Дарога ў вырай
Колькі жыць чалавеку
Песня жаваранка
Залатая Горка
Хлеб — Божы дар
Пра маладзіцу, якая чакала вялікага госця

Пра жабрака і пана
Адкуль мужыкі і паны
Усім задаволены
Золата ў прыполе
З чаго ліха на свеце
Ліхая доля
Зямля спявае
Як чалавек агонь здабыў
Чаму розная работа ва ўсіх?
Ліхі чацвяртак
Калдун насылае нячыстую сілу
Хто выдумаў грошы
Вужоў камень
Помста за здраду
Скамянелае вяселле
Сквапная сямейка
Папараць-кветка
Пошасць і паморак
Адчараваная нявеста
Штукар і мужык
Ляцеў як хацеў, а ўпаў як Бог даў
Божая праўда
Прадаў душу чорту
Стары бацька
Пра двух братоў і гора
Мужык і смерць
Круці не круці, а трэба памярці
Два браты, два лёсы
Купленае слова
Што за грошы не прадаецца
Цыган-музыка
Чараўнік і Музыка
Споведзь разбойніка
Возера слёз
Прошча
Пра дзяўчыну, якая зачароўвала пастухоў
Цар гадзюк
Асілкі
Сабака і хлеб
Чаму чалавек шануе хлеб

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.