Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
25.00 BYN 28.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 455 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Марціновіч Віктар

Апісаньне

Рэвалюцыя : раман / Віктар Марціновіч ; пераклад з рускай Віталя Рыжкова. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 280 с. Цвёрдая вокладка.
Віктар Марціновіч
(таксама можна замовіць кнігу ў мяккай вокладцы)

ISBN 978-985-7227-71-6.

Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны.

Масква 2000-х.

Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.

Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.

Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.

Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Карамазаў Віктар
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Шульц Бруна
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.