Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Эсэістыка

out of stock
Гавэл Вацлаў
Кнігу “Жыццё ў праўдзе” склалі найбольш вядомыя эсэ выбітнага чэшскага мысляра сучаснасці Вацлава Гаўла, напісаныя ім у застойныя гады чэхаславацкай нармалізацыі, а таксама бліскучыя прамовы, падрыхтаваныя ў перыяд бытнасці прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней Чэшскай Рэспублікі.
out of stock
Гарэцкі Радзім
Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
out of stock
Станкевіч Адам
У выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі.
out of stock
Лойка Алег
Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.
out of stock
Бонды Эган
У чэскай літаратуры была (і ёсьць) безьліч таленавітых аўтараў, але толькі некаторыя зь іх адыгралі ў гісторыі такую важную ролю, як Эган Бонды. Магчыма, рэч у тым, што дзеля гэтага мала быць таленавітым ці нават геніяльным пісьменьнікам — трэба быць асобай. Менавіта асоба Эгана Бонды найбольш паўплывала на ягоных маладзейшых сучасьнікаў…
out of stock
Тарас Віталь
Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты, можа, і гатовы быў зачаравацца іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і — ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.
out of stock
Аляксандар Л
Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.
out of stock
Мілаш Чэслаў
У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.
out of stock
Бахарэвіч Альгерд
“Каляндар Бахарэвіча” — 366 эсэ пра падзеі, асобаў і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.
out of stock
Бабкоў Ігар
Кніга складаецца з паэтычных эсэ, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская “Наша Ніва”, часопісы “Крыніца”, “Фрагмэнты”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”. Асноўная адметнасьць кнігі — інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова “Беларусь”.
out of stock
Астравец Сяргей
Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...
out of stock
Гумянюк Юры
Гэта першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменюка. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеныя ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных . Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы.
out of stock
Татарка Дамінік
Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.
out of stock
Белавокі Андрусь
Цяпер можна казаць, што Андрусь Белавокі спраектаваў, прадвызначыў сваю сьмерць, а пры жыцьці ён праектаваў кнігу: “Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі, сябры. А яшчэ для таго, каб напісаць КНІГУ. У ёй павінна быць пра ўсё: пра сьвет і пра Сусьвет, пра Беларусь, пра каханьне. ПРА ЎСЁ”.
out of stock
У кнізе падаюцца невядомыя або малавядомыя шэдэўры айчыннай пісьмовай спадчыны, якія складаюць духоўны набытак беларускага народу.
out of stock
Арлоў Уладзімір
Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Арлова на гістарычную тэму. У яе ўвайшлі творы, напісаныя пераважна ў канцы мінулага стагоддзя. Творы для гэтай кнігі былі абраныя практычна з усіх мастацкіх зборнікаў Уладзіміра Арлова, пачынаючы з першай кнігі "Добры дзень, мая шыпшына".
out of stock
Харэўскі Сяргей
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна вылучае персаналіі чатырнаццаці мастакоў, чые творы найбольш стылістычна адметныя для кожнага перыяду або ў чыім даробку пошук вобраза Мінска быў паслядоўным, прадстаўленым вялікай колькасцю твораў. Многія працы са згаданых у кнізе сталі ўнікальнымі дакументамі гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва, бо будынкі, што натхнілі мастакоў, былі зруйнаваныя, а ландшафты – да непазнавальнасці змененыя.
out of stock
Ваганаў Сяргей
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар).