Гапеева Вольга
out of stock
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
out of stock
Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.
out of stock
“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
out of stock
Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай. Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
“Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў.
out of stock
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.
out of stock
Манаграфія прысвечаная праблематыцы ірэальнай мадальнасці ў супастаўляльным аспекце, дзе разглядаюцца пытанні функцыянавання катэгорыі волевыяўлення на матэрыяле беларускаяй і англійскіх моў. Аўтар прапаноўвае ўласную канцэпцыю волевыяўлення як субзоны ірэальнасці, вылучаючы тыпалагічныя заканамернасці рэалізацыі валітыўнай мадальнасці ў аналізуемых мовах.
out of stock
Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак . За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.
out of stock
«Чорныя макі» – гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.