Нязрушаны камень
Description
Апавяданні. — Мінск: Сучасны літаратар, 2002. — 320 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 985-14-0192-7
У кнізе выдатнага беларускага літаратара Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраныя апавяданні апошніх гадоў жыцця. Аўтар склаў зборнік літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць Вячаслава Адамчыка ― узорны прыклад служэння ідэалам Бацькаўшчыны.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Імёны Свабоды: Вячаслаў Адамчык на Svaboda.org
Паглядзець апісаньне цалкам
Products You May Like
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам.














