Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.)
3.25 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 415 g
Purchase
out of stock
Description
Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл. — (Неизвестная история)У недалёкім мінулым “партыйныя даследчыкі” малявалі жыццё былых савецкіх грамадзянаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі як адно працяглае катаванне злымі ворагамі, як знішчэнне беларускага народу. Насамрэч жа, калі параўнаць жыццё беларусаў “пад немцамі” са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў, дык бачна, што тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры. Пра гэта чытачы даведаюцца з кнігі вядомага даследніка айчыннай культуры, доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча. Праца разлічаная на шырокае кола чытачоў, бо і сёння людзі цікавяцца тым, што давялося перажыць нашаму народу ў часы акупацыі.
Біяграфія аўтара на сайце “Адраджэнцы Беларусі”
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Products You May Like
sale
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму. У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы да тлумачэньня паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзе дасьледуюцца імёны іншых індаэўрапейскіх народаў.
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).













