Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Пыха і перадузятасць

More images

Click to enlarge
22.10 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 570 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Сусьветная клясыкаОстэн Джэйн

Description

Пыха і перадузятасць : раман / Джэйн Остэн ; пераклад з англійскай Ганны Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
Джэйн Остэн / Jane Austen
ISBN 978-985-7165-98-8.

Пераклад з англійскай Ганны Янкуты паводле выдання:
Jane Austen. Pride and Prejudice. Collins Classics, 2010.

Пыха і перадузятасць” — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.


Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

...


     – Няўжо такая гідкая пыха магла прынесці яму хоць нейкую карысць?

     – Вядома. Яна часта прымушала яго быць велікадушным і паблажлівым – шчодра раздаваць грошы, быць гасцінным, дапамагаць арандатарам, падтрымліваць бедных. Усё гэта – сямейная і сыноўская пыха, бо ён вельмі ганарыцца бацькам. Ім рухае страх зганьбаваць род, прычыніцца да яго выраджэння, страціць уплыў дому Пэмбэрлі. Ёсць у ім і братэрская пыха, якая ў спалучэнні з пэўнай прыхільнасцю да сястры робіць яго добрым і клапатлівым апекуном. Яго ўсюды славяць як самага ўважлівага і найлепшага сярод братоў.

(канец фрагменту)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Слобада Рудольф
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
Мінкін Алег
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
Даўгяла Багдан
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.