Кнігазбор (выдавецтва)

Няма на складзе
Атрымаўшы гэты нумар альманаха, вашы дзеткі прачытаюць, дзе ў Беларусі жыве кароль музычных інструментаў, зробяць гітару, спякуць музычны торт і змогуць самі сабраць дуду! А яшчэ загадкі, круцігалоўкі, словаловы, крыжаванка і сапраўдны дэтэктыўны комікс!
Няма на складзе
"Жэўжык" – забаўляльны альманах для кемлівых дзяцей! Альманах прысвечаны беларускай мове.
36 поўнакаляровых старонак вялікага фармату. Шчыльная крэйдаваная папера.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Няма на складзе
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.
Няма на складзе
Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэграўнду 1970-х, падрыхтаваў новую кнігу “Забойца анёла” — апавяданні і аповесці, напісаныя цягам апошняга дзесяцігоддзя.
Няма на складзе
Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.
Няма на складзе
Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам.
Няма на складзе
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Няма на складзе
У кнігу паэта Анатоля Дэбіша ўвайшлі напісаныя на працягу амаль дваццаці апошніх гадоў выбраныя вершы і драматычная паэма “Уваскрасенне Іуды”, у якіх аўтар віртуозна спалучае старадаўняе фальклорнае хараство з пластыкай сучаснага паэтычнага пісьма.
Няма на складзе
Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.
Няма на складзе
Зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню.
Няма на складзе
Гэтая кніга прысвечаная 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта — сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага сябры Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябры дырэктарата нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Наваградка.
Няма на складзе
У зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той “разынкай”, з-за якой чытачы і слухачы аповедаў “дзядзькі Паўла” назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў… Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі. Пячаткай трагічнага камізму пазначаныя іх лёсы і характары. Будзённае ў творах цесна пераплецена з казачнай рэальнасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Казка ў іх густа рэалістычная, рэалізм казачны. Аўтару відавочна не сумна ў створаным ім фантастычным свеце. Не засумуе й чытач.
Няма на складзе
Упершыню ўвазе беларускага чытача прадстаўленыя вершы знанай і папулярнай польскай паэткі XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай. Яе непаўторная, глыбока інтымная і кранальная лірыка не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага пісьменства.
Няма на складзе
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.
Няма на складзе
Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы.
Няма на складзе
У кнізе змешчаныя пераклады Кастуся Цвіркі польскамоўных паэтаў XIX стагоддзя, пераважна нараджэнцаў Беларусі: Францішка Карпінскага, Юльяна Урсына Нямцэвіча, Яна Чачота, Тамаша Зана, Ануфрыя Петрашкевіча, Антонія Гарэцкага, Яна Баршчэўскага, Міхала Рукевіча, Аляксандра Ходзькі, Антонія Эдварда Адынца, Ігната Легатовіча, Тадэвуша Лада-Заблоцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Адама Плуга.