Кнігазбор (выдавецтва)

Няма на складзе
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
Няма на складзе
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
Няма на складзе
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.
Няма на складзе
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Анастасія Крачкоўская, стаматолаг і мама, напісала для дзяцей кнігу пра зубы. А вы ведаеце, хто самы зубасты на свеце? А як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы? Аўтарка расказвае, што ёсць у кабінеце стаматолага, і тлумачыць, для чаго патрэбныя гэтыя прылады, – каб дзеці ведалі і не баяліся.
Няма на складзе
Пётра Мурзёнак вядомы найперш як палымяны публіцыст і захоплены гісторык. Новая кніга адкрывае нам Мурзёнка-паэта.
Няма на складзе
У гэтай кнізе магілёўскага паэта Паўла Данілава сабраны яго лепшыя вершы аб жыцці, каханні, малой радзіме. Кніга працятая самабытнасцю чалавека Прыдняпроўскага краю. Не апошняе месца ў ёй нададзена і творам гістарычнай тэматыкі.
Няма на складзе
“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.
Няма на складзе
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Няма на складзе
Гэтую кнігу паэзіі Генадзь Бураўкін напісаў ужо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы “Узнясенне” і “Развітанне”, прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрку — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літаратуры.
Няма на складзе
Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
Няма на складзе
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016" .
Няма на складзе
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся.
Няма на складзе
Зборнік складаюць 10 апавяданняў, у якіх аўтар піша пра нашы дні, а таксама згадвае часы сваёй маладосці.
Няма на складзе
Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...
Няма на складзе
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка. Наклад кнігі цалкам прададзены .