Мястэчка G… …і ваколіцы…
2.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 170 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 30).ISBN 978-985-7007-83-7.
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
…Мелася ў мястэчку некалькі рухлівых вуліцаў, пара вышэйшых вучэбных установаў, медыцынскіх і сельскагаспадарчых, пара абавязковых савецкіх помнікаў правадырам і паходням нацыі, адзін з іх, бюст заснавальніка тутэйшай літаратуры, каторы стаяў ля сценаў мясцовага ўніверсітэта, быў вечна метка і густа загаджаны несвядомымі непісьменнымі птушкамі… Былі ў мястэчку чатыры прыгожыя сярэднявечныя касцёлы з кляштарамі і некалькі цэркваў, адна царква — ну вельмі старажытная, дакладней, тое, што ад яе засталося… Сінагогі, зразумела, таксама, і кірха лютэранская, і спешна набудаваныя на пачатку дзевяностых на замежныя грошы не надта файныя малітоўныя баптысцкія дамы… І было некалькі музеяў і чатыры мастацкія галерэі, два прафесійныя тэатры, два кансулаты — польскі і літоўскі, польскі на вуліцы гарачага прыяцеля ўсіх шляхціцаў таварыша Будзённага, а літоўскі — на вуліцы пралетарскага пісьменніцкага генія Максіма Горкага, была філармонія і палацы розных культураў — тэкстыльнай, тонкасуконнай, чырвонаармейскай, хімічнай, будаўнічай, гарадской і раённай, былі аўтобусы і тралейбусы — трамваяў ніколі не было, бо інакш мястэчка сталася б Віцебскам і ў ім пачалі б нараджацца сотнямі і тысячамі Юдалі Пэны і Маркі Шагалы…
(Мястэчка G.)
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Зборнік прозы Дзмітрыя Падбярэзскага “Брыдкія аповяды” складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапаноўваюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі.
Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў зборніку навел «Жамяра»... Такім чынам, дзейныя асобы – насякомыя – заяўлены. Застаецца дазнацца пра выканаўцаў.














