Кнігазбор (выдавецтва)

Няма на складзе
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Няма на складзе
У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…
Няма на складзе
"Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!" — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі "На ўсякім свеце".
Няма на складзе
У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі.
Няма на складзе
Васіль Грынь. Родам з Маладэчна, займаецца турыстычнымі паслугамі. Купіў хутар Засцянак Скрыплеў на Валожыншчыне, дзе і займеў цудоўнага суседа, адметнага сваёй дасціпнасцю і непасрэднасцю. Размовы з Браніславычам, замалёўкі з мясцовага жыцця, а яшчэ крыху ўспамінаў з дзяцінства і дарослае іх усведамленне — вось што складае гэтую кнігу. Адметна, што напісана яна каларытнай гаворкай.
Няма на складзе
Кожны год кампанія "Будзьма беларусамі" імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго году!
Няма на складзе
Гэтая кніга — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта і барда Алеся Камоцкага з кніг "Спроба ісьці па расе" (1997), "Наспадзяванае" (2004), "48" (2007), "Глыбіня дажджу" (2007), "Навошта было мінулае" (2012), "Перасьпевы" (2012) і "Забірай маё лета" (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў.
Няма на складзе
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Няма на складзе
Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 24 с. : іл. — ( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” . Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 22).
Няма на складзе
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Жыццё як падарожжа — тэма кнігі паэзіі Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Лірычныя вершы аўтара дазваляюць лепей адчуць глыбіню і непрадказальнасць вечнага, пераканацца ў чыстых і вабных імкненнях любові, паверыць у выратавальнасць і шматграннасць хараства.
Няма на складзе
Гэтая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Няма на складзе
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Наклад кнігі цалкам прададзены .