Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце

Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце
1.10 руб.
Вага: 340 г

Purchase

Няма на складзе
ПеракладыПубліцыстыка

Апісаньне

Пад рэдакцыяй Валера Булгакава. – Варшава, 2006. – 242 с. ISBN 978-83-60694-01-5 У выданьні друкуюцца тэксты вядомых адмыслоўцаў з розных галінаў гуманітарных ведаў зь Беларусі, Польшчы, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Украіны, Чэхіі. Матэрыял сыстэматызаваны адпаведна з наступнымі сэкцыямі: "Беларусь як геапалітычны ізгой", "Палітычны дыскурс па-беларуску", "Ці ёсьць у Беларусі беларусы? (Пытаньне беларускай ідэнтычнасьці)", "Гедройць і традыцыя грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі". ЗЬМЕСТ Анджэй Суліма Камінскі. Уступ I. Беларусь як геапалітычны ізгой İтан С. Бэргер. Разыходжаньне паміж палітыкай словаў і справаў: непрызнаньне Злучанымі Штатамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 г. Мікола Рабчук. "Апошняя дыктатура ў Эўропе" – гэта Захад сур'ёзна? Віталь Сіліцкі. Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму Эндру Ўілсан. Беларусь паміж "каляровай рэвалюцыяй" і "контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй" Карэн Акопаў, İтан С. Бэргер, Рыгор Ёфэ, Андрэй Дынько, Алесь Лагвінец, Мікола Рабчук, Рафал Садоўскі, Віталь Сіліцкі, Стывэн Л. Ўайт, Эндру Ўілсан, Павал Усаў. Выступы II. Палітычны дыскурс па-беларуску Андрэй Казакевіч. Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006 İмке Гансэн. Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты Валер Булгакаў, Андрэй Дынько, İмке Гансэн, Андрэй Казакевіч, Мікола Кацук, Алесь Лагвінец, Андрэй Ляховіч, Сяргей Любімаў, Аляксей Пікулік, Пётра Рудкоўскі, Юры Чавусаў, Андрэй Ягораў. Выступы III. Ці ёсьць у Беларусі беларусы? (Пытаньне беларускай ідэнтычнасьці) Рыгор Ёфэ. Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя Алег Латышонак. Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя Дэвід Р. Марплз. Ці ёсьць у Беларусі беларусы? Пётра Рудкоўскі. Паміж лукашызмам і нацыяналізмам Андрэй Дынько, Рыгор Ёфэ, Андрэй Казакевіч, Мікола Кацук, Алег Латышонак, Андрэй Ляховіч, Дэвід Р. Марплз, Аляксей Пікулік, Пётра Рудкоўскі, Віталь Сіліцкі. Выступы IV. Гедройць і традыцыя грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі Андрэй Хадановіч. Гедройць думае пра Беларусь, альбо Запіскі кантрабандыста Барбара Скінэр. Грамадзкія каштоўнасьці ўніяцкай царквы ў XVIII ст. Пятрушка Шустрава. Прадажная Беларусь Алесь Анціпенка, Валер Булгакаў, Павал Данейка, Андрэй Дынько, Павел Казанэцкі, Барбара Скінэр, Ежы Таргальскі, Пятрушка Шустрава. Выступы Валер Булгакаў. Паслоўе İнфармацыя аб аўтарах

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Арцёмаў Аляксей
­У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.