Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Немастацкая літаратура (нон-фікшн)

Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
зьніжка
Скарынкіна Таня
Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай...
Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.
Дубавец Сяргей
Когда брат спросил у меня, чем мы, белорусы, отличаемся от русских, я задумался. У нас разное происхождение, даже кровь разная, совсем иная история, другая земля, язык, менталитет… Словом, всем мы отличаемся. Проще перечислить, чем мы похожи.
Глобус Адам
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Бэрк Пітэр
У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.
“Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх сагаў. У дадзеным выданні ўпершыню арганічна аб’яднаныя тры асноўныя рэдакцыі твора. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з найбольш поўнай версіяй гісторыі пра чароўны меч Цюрвінг, Анганцюра і ягоных братоў-берсеркаў, а таксама — пра бясстрашную ваярку Хэрвёр і конунга Хэйдрэка.
Баярын Міхаіл
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў – індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
Гордэр Юстэйн
Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.
Шчуко Ганна
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
Сапега Тацяна
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.
Сцяшковіч Таццяна
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі.
Булыка Аляксандр
Упершыню ў лексікаграфічнай практыцы даецца тлумачэнне і разглядаецца паходжанне каля 5600 іншамоўных слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай.
зьніжка
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
зьніжка
3-ці том «Слоўніка мовы »Нашай Нівы« (1906–1915) змяшчае словы на літары Н (Народнасць–Няшлюбны), О, П, Р. Том падрыхтаваны ў аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай.