Паэзія
Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Захірыддзін Мухамад Бабур (1483–1530) - вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў - быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на стараўзбецкай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўнікальны « Дыван» - зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі, мэснэві, фарды).
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця правёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя.
Рабіндранат Тагор (1861-1941) — індыйскі паэт, драматург, філосаф, мастак, кампазітар, грамадскі і палітычны дзеяч. Пісаў на бенгалі. У 1912 годзе, плывучы параходам у Вялікабрытанію, перастварыў зборнік сваіх ахвярных песнаспеваў («Гітанджалі») на англійскай мове, і ў тым самым годзе яны былі выдадзеныя ў Лондане. А ўжо ў 1913 годзе Раіндранат Тагор стаў першым нееўрапейцам-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
У зборніку сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі.
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”...
Гэта каштоўнае выданне дазваляе зразумець драматычны стан адной з самых значных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, што пражыла яркае, але кароткае жыццё, адчуць смак дынамічнай беларускай паэзіі 1920-х гадоў, а галоўнае – вярнуць у гісторыю нашай літаратуры імя неардынарнай асобы і творцы – Зінаіды Бандарынай. Кніга яе выбранай паэзіі "Да новага заўтра" ўключае як вершы з прыжыццёвых зборнікаў і перыядычных выданняў, так і творы, якія нідзе не друкаваліся.
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
У гэтым нумары “Дзеяслова” – цэлае суквецце значных і знакавых для беларускай літаратуры аўтараў. Толькі пералік некаторых з іх дазваляе казаць пра 102-гі нумар як узорна-“зорны”. Мяркуйце самі: Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Алена Брава, Валеры Гапееў, Адам Глобус, Васіль Жуковіч, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч, Антаніна Хатэнка, Віктар Ярац…
Перадкалядны 103-ці нумар “Дзеяслова” парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з “Памятнай кнігі” Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко – рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае Паляны, і густоўныя пераклады Веніяміна Блажэннага, выкананыя Настай Кудасавай, і новыя вершы Леаніда Галубовіча...
Аўтары нумару: Анатоль Брусевіч, Віктар Казько, Леанід Левановіч, Уладзімір Някляеў, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Дзмітро Паўлычка, Кастусь Тарасаў і іншыя.
Аўтары нумару: Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў, Аксана Спрынчан, Сяргей Ваганаў, Валярына Кустава, Міхал Бараноўскі, Генрых Далідовіч, Артур Клінаў, Віктар Казько, Алена Васілевіч, Адам Глобус, Вітаўт Чаропка, Павел Любецкі, Валтс Эрнштрэйтс, Андрэй Хадановіч, Кірылс Эціс, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мароз, Уладзімір Сіўчыкаў, Валянцін Акудовіч, Зміцер Паўлавец, Леанід Галубовіч.
Аўтары нумару: Алена Брава, Васіль Жуковіч, Сяргей Законнікаў, Аляксандар Лукашук, Ева Лявонава, Анхела Эспіноса Руіс, Франц Сіўко ды іншыя.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Бабкова, Фелікс Баторын, Уладзімір Караткевіч, Сяргей Рублеўскі, Віктар Слінка, Іна Снарская ды іншыя.
Аўтары нумару: Леанід Дранько-Майсюк, Васіль Жуковіч, Сяргей Кавалёў, Уладзімір Някляеў, Аўром Суцкевер, Антаніна Хатэнка, Віктар Ярац і іншыя.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Адам Глобус, Віктар Казько, Уладзімір Мароз, Уладзімір Някляеў, Ігар Сідарук, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Аўтары нумару: Фелікс Баторын, Генадзь Бураўкін, Сяргей Кавалёў, Сяргей Рублеўскі, Іна Снарская, Людміла Хейдарава, Цыпрыян Каміль Норвід ды іншыя.
Аўтары нумару: Вольга Бабкова, Ірына Багдановіч, Васіль Быкаў, Антанас А. Ёнінас, Вадзім Корань, Уладзімір Сцяпан, Вітаўт Чаропка ды іншыя.