Добрыя падказкі
5.00 BYN
Size: 205x290 mm
Weight: 325 g
Purchase
out of stock
Description
Апавяданні, вершы, казкі, пераклады / прадмова, малюнкі Леаніда Валасюка. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 104 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 10). Наклад кнігі цалкам прададзены.ISBN 978-985-7119-69-1.
Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум аб пачутым і ўбачаным, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё, што складае змест гэтай кнігі, адрасаванае дзецям школьнага ўзросту. Кніга вучыць школьнікаў быць не толькі кемлівымі, але і працалюбівымі, добрымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе прыроду, жывёльны свет.
Старонкі кнігі пазнаёмяць з адметным дзіцячым гумарам, а таксама з перакладамі твораў украінскіх пісьменнікаў для дзяцей.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
«Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал «гуляць у радасць».
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?














