Кнігі
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Забойства ва «Усходнім экспрэсе» — адзін з найбольш папулярных раманаў каралевы брытанскага дэтэктыва. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, шмат пастановак і дагэтуль натхняе рэжысёраў на экранізацыі, дайшоў да носьбітаў больш чым ста моў, а цяпер ёсць і ў нас — па-беларуску.
Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.
Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
Кніга аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака прысвечана праблемным аспектам культуры памяці ў грамадствах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краінах існуе бясконцая колькасць масавых пахаванняў, не ўшанаваных як след. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяр, забітых без суда і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння.
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.