Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Немастацкая літаратура (нон-фікшн)

Няма на складзе
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “450 гадоў Рэфармацыі ў Беларусі”.
Няма на складзе
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “Спажывецкая культура”.
Няма на складзе
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “Хрысціянская дэмакратыя”.
Няма на складзе
Гістарычны часопіс. Тэма нумару: Беларусы ад Амерыкі да Азіі
Няма на складзе
Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “Ад Вялікага Княства да XX стагоддзя”.
Няма на складзе
Тэма нумару — “Альтэрнатыўная культура”. Гэты нумар “Спадчыны” падрыхтаваны разам з грамадскай арганізацыяй “Дыярыуш”, якая паспрыяла напісанню матэрыялаў, прысвечаных нацыянальнай культуры як неад’емнай каштоўнасці свабоднага грамадства.
Няма на складзе
Гэрбэрт Зьбігнеў
Адзін з найвыбітнейшых польскіх паэтаў і драматургаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) таксама шырока вядомы сваімі кнігамі эсэ, перакладзенымі на шматлікія мовы сьвету. У кнізе “Спроба апісаньня…”, першым асобным выданьні эсэістыкі Гэрбэрта па-беларуску, сабраныя дзесяць эсэ з трох ягоных кніг.
Няма на складзе
Доўгаль Алеся
Мінск: Тэхналогія, 2008. — 176 с.
Няма на складзе
Крукоўскі Ўладзімір
Гэтая кніга — спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў. Матэрыялы кнігі друкаваліся ў розныя гады ў нашай перыёдыцы: у часопісе “Спадчына” (1993—1995 гг.), газеце “Звязда” (2007—2008 гг.)
Няма на складзе
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Няма на складзе
Лакіза Вадзім
У манаграфіі прадстаўлены вынікі археалагічнага вывучэння помнікаў і матэрыялаў позняга неаліту і бронзавага веку, выяўленыя ў час даследаванняў на Панямонні на працягу амаль двухсот гадоў (пачатак XIX ст. — 2006 г.).
Няма на складзе
Каўрус Алесь, Круталевіч Міхась
Мінск: Беларуская навука, 2005. — 386 с. Цв. вокл.
Няма на складзе
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і заканадаўчай культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным дакументам на сучаснай беларускай мове.
Няма на складзе
Краўцэвіч Аляксандар
Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.
Няма на складзе
Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер
Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.
Няма на складзе
Насценны каляндар з акварэлямі мастачкі Марыі Каралёвай гэтым разам правядзе вас вуліцамі старога Менску, якімі мы самі ўжо не здолеем прайсці. На кожным разгорце календара — помнікі страчанай спадчыны гораду і кароткае апісанне іх гісторыі. На ніжняй палове — зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.
Няма на складзе
Федарэнка Андрэй
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.
Няма на складзе
Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль
Кніга "Сцебуракаў лёс" — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.
Няма на складзе
акцыя
Занковіч Ніна
Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" («Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading», 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка распавядае пра праект чытання па кнізе штодзень, ажыццёўлены, каб пераадолець псіхалагічныя наступствы пасля смерці сястры. У прачытаных кнігах і ва ўласных успамінах Ніна Занковіч знаходзіць адказы на важныя для сябе пытанні і сілы, каб жыць далей.
Няма на складзе
Лемцюгова Валянціна
Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.