Prose
out of stock
Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” (“Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade”) Курт Вонэгут (1922—2007) напісаў у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны раман пра бамбардаваньне Дрэздэну падчас Другой сусьветнай вайны.
out of stock
Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі.
out of stock
У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.
out of stock
Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..
out of stock
Зборнік прозы Дзмітрыя Падбярэзскага “Брыдкія аповяды” складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапаноўваюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі.
out of stock
У кнігу увайшлі аповяды і успаміны Алеся Аркуша і ягонага бацькі Барыса Козіка пра Жодзіна, горад, дзе нарадзіўся аўтар, дзе прайшло ягонае дзяцінства і юнацтва..
out of stock
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
out of stock
У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
out of stock
У кожным з нас хаваецца былы школьнік, самы вялікі жах якога — уявіць сябе ў прыёмнай, перад кабінэтам дырэктара, у чаканьні, калі нарэшце выклічуць перад сьветлыя вочы школьнага кіраўніцтва. Менавіта гэтыя адчуваньні перажывае апавядальнік у самым пачатку раману Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”. Але раман са школьнага амаль адразу ператвараецца ў крымінальны. Зьнік хлопчык, і школьнае кіраўніцтва разам з чалавекам у мундыры спрабуе разабрацца, што адбылося…
out of stock
Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання — фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Гэты раман Талстова — гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да “нармалёвага”, звыклага для большасці жыцця.
out of stock
Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя — Людвік Кандратовіч) (1823—1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны — Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданаў і інш.
out of stock
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць... Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.
out of stock
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн.
out of stock
У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе.
out of stock
Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.
out of stock
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
out of stock
Раман. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 248 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 5).