1939 год і Беларусь: забытая вайна
14.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 330 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-99340-2-5
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.
Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не праз два гады, пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адводзіцца рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы робяць кнігу цікавай для самага шырокага кола чытачоў.

ЗМЕСТ
ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ I
На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны
РАЗДЗЕЛ II
Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі
РАЗДЗЕЛ III
Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне
РАЗДЗЕЛ IV
Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Фрагмент прадмовы
Падзеі 1939 г., звязаныя з пачаткам Другой сусветнай вайны, не ўзніклі на голым месцы. Да іх чалавецтва ішло два дзесяцігоддзі. Пра гэта апублікавана нямала кніг і артыкулаў. Аднак у іх шматлікасці не знаходзіцца месца факусіраванню на беларускай краіне і яе народзе. А такі погляд, між іншым, выяўляе дадатковыя грані гістарычных падзей, часам нечаканыя павароты — як беларускай гісторыі, так і агульнаеўрапейскіх міжнародных адносінаў. Сёння, калі мінула тры чвэрці стагоддзя і жывых сведкаў становіцца ўсё меней, асабліва важна асэнсаваць шмат у чым шырокавядомы факталагічны матэрыял, прадставіўшы яго як праз прызму бачання тагачасных беларусаў, так і з гледзішча рацыі Беларусі як сучаснай дзяржавы і суб’екта міжнароднай палітыкі. Гэтая работа і пакліканая дапамагчы разабрацца ў падзеях, якія паклалі пачатак Другой сусветнай вайне на Беларусі.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.