Мэмуары
out of stock
Кніга з’яўляецца зборам твораў найлепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920–х гг. Міхала Шымялевіча (1879–1969).
Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з’яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваныя і перакладзеныя на беларускую мову.
out of stock
У 1968 годзе група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым запатрабавала, каб на беларускім аддзяленні філфаку БДУ ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За паўдня пад петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек.
out of stock
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
out of stock
У кнігу ўвайшлі ўспаміны пра забаўныя гісторыі, досціпы і гумар Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вобраз нашых класікаў з выключна сур’ёзнага, "акадэмічнага" пераўтвараецца ў блізкі, непасрэдны. Нашыя песняры маглі з іроніяй успрымаць розныя жыццёвыя сітуацыі.
out of stock
У кнізе падаюцца невядомыя або малавядомыя шэдэўры айчыннай пісьмовай спадчыны, якія складаюць духоўны набытак беларускага народу.
out of stock
Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
out of stock
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
out of stock
У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.
out of stock
У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц... Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.
out of stock
Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго свае ўспаміны ў кнізе зьмясьцілі каля 40 чалавек. Сярод іх ня толькі беларускія, але і замежныя аўтары.
out of stock
Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі.
out of stock
Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады.
out of stock
Кніга Іллі Копыла ў 2009 г. публікавалася асобнымі выпускамі ў газеце “Народная воля”. Яна выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.
out of stock
Кніга "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных паводле зместу, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду — адлюстраванне цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.
out of stock
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У бібліяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
out of stock
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...
out of stock
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.
out of stock
Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.
out of stock
Аповеды Мудрова — гэта спосаб канструяваньня калектыўнай ідэнтычнасьці, калі даецца базавае разуменне таго, што азначае быць прыналежным да той ці іншай групы.
out of stock
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Драздовіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў “вечным вандроўнікам”. Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу — вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў. Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама “Дзённік” і факсімільнае выданне яго кнігі “Нябесныя бегі”.













