Cлоўнікі і энцыкляпэдыі
out of stock
Размоўнік-даведнік мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народу, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі.
out of stock
Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопленыя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў выбух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.
out of stock
Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.
out of stock
Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.
out of stock
Факсімільнае перавыданьне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункцк былой Віцебскай акругі.
out of stock
Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў — і ўсё жыццё, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Сучасны дапаможнік для самастойнага навучаньня беларускай мове: альфабэт, граматыка, тэматычныя заняткі, маўленчыя практыкаваньні, тэксты, слоўнік.
out of stock
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі ( Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч ), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.
out of stock
Зборнік зьяўляецца дакумэнтальным сьведчаньнем пра злачынствы бальшавіцкага рэжыму ва ўрочышчы Курапаты паблізу Менску.
out of stock
Настольна-насьценны каляндар-слоўнічак на 2025 год у падарункавай скрыначцы.
Абсалютна новы дызайн, самабытныя беларускія словы, фразэалягізмы, прымаўкі, цытаты і хуткамоўкі зь перакладам на расейскую і ангельскую мовы!
out of stock
Гэтая кніга — своеасаблівая энцыклапедыя і каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парадаў і рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы і расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай…
out of stock
Кніга ўяўляе сістэматычнае і найбольш поўнае апісанне і аналіз традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму паказваюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў, іх парадам, перасцярогам і замовам.
out of stock
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50'000 словаў).
out of stock
Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.
out of stock
Уклад. М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. – 2-е выд., выпр. і дапр. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 176 с.
out of stock
Найбольш поўны нарматыўны даведнік выкарыстання ўласных асабовых імён, утварэння імён па бацьку. Прыводзяцца розныя паводле паходжання мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; падаюцца найбольш пашыраныя народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.
out of stock
У кнізе падаюцца мясцовыя беларускія геаграфічныя тэрміны, якія вызначаюць марфалогію зямлі, гідралагічныя асаблівасці вадаёмаў, раслінныя асацыяцыі і ландшафты.
out of stock
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.