Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Кнігі

Танк Максім
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
Ліпай Алесь
“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.
Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль фон
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.
Ляхоўскі Уладзімір
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Бабкоў Ігар
Перад намі ў класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Заўвагі выдаўца», якія пры ўважлівым разглядзе аказваюцца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.
Наліва Андрэй
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.
зьніжка
Бжэхва Ян
Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару “А”. Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
Дэрыда Жак
Змешчанае ў кнізе эсэ сучаснага французскага філосафа Жака Дэрыды (нар. 15.07.1930 г.) прысвячаецца феномену негатыўнае тэалогіі і ў сувязі з ёй – праблема мовы, слова і імя. Прызначаецца ўсім, хто займаецца або цікавіцца філасофіяй ці вывучае яе.
Быкаў Васіль
Выданне змяшчае, бадай, самую лірычную аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая яшчэ раз даказвае, што нават у самых страшных абставінах у жыцці чалавека застаецца месца для найпяшчотнага пачуцця кахання.
Пашкевіч Валентына
Гэты слоўнік — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў).
Кардубан Юлія
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.
Вешым Міхаіл
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Гарэцкі Радзім
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Наста Кудасава, Алесь Пашкевіч, Іна Снарская, Уладзімір Сцяпан ды іншыя.
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць: Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана; вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва, Сяргея Ваганава і Валерыя Герасімава; а таксама пераклад “Пейзаж з вепруком” Сігітаса Гяда ад Ціхана Чарнякевіча; лісты Янкі Саламевіча да Сяргея Чыгрына; словы Адама Глобуса пра мастака Мікалая Крукава; эсэ Вольгі Бабковай і Уладзіміра Ягоўдзіка ды шмат іншых цікавостак.
У гэтым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае.
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Язэп Янушкевіч ды іншыя.
Лойка Вера
Гэта дэбютная кніга аўтаркі, тэксты якой пісаліся цягам дваццаці гадоў. Апавяданні вытрыманыя ў традыцыйна-класічным стылі і строга адпаведныя яму па сваёй літаратурнай форме. Узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх думкі, пачуцці і ўчынкі, якія фармуюць філасофію жыцця беларускага этнасу – галоўная ідэйная скіраванасць твораў пісьменніцы. Артыкулы і эсэ, што складаюць другую частку выдання, распавядаюць пра жыццё вядомых людзей нацыянальнай і сусветнай літаратур (А. Васілевіч, А. Асташонак, С. Унсет), а таксама пра мастацкую творчасць, цесна звязаную з навакольным светам і жывой прыродай.