Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Проза

Янай Гагар
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы. У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў, небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай.
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.
Чаракова Маша, Чарнова Марта
Кніга, якую ты трымаеш у руках, заснавана на старой беларускай казцы «Не сіла, а смеласць». Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, Маша і Марта перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога — папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.
Карповіч Ігнат
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Быкаў Васіль
«Сотнікаў» — адна з самых праблемных і таму заўсёды надзённых аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як зразумець, дзе сябра, а дзе вораг? І чаму неблагі партызан, удалы камандзір раптам становіцца здраднікам? Разважаючы над такімі пытаннямі, галоўны герой прыходзіць да ўсведамлення, што апошняя ўзнагарода, якую даруе жыццё, — з уласцівай чалавеку годнасцю пакінуць гэты свет.
Герцль Тэадор
«Яўрэйская дзяржава» і «Старая новая зямля» – творы заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, якія адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. «Яўрэйская дзяржава» (1896) уяўляе сабой грунтоўную працу (памфлет), у якой аналізуецца тагачаснае цяжкае становішча яўрэяў, раскіданых па розных краінах свету, і на аснове гэтага аналізу прапаноўваецца рашэнне – уз'яднанне яўрэйскіх грамад ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. «Старая новая зямля» (1902) мастацкі твор, у якім падаецца жывое бачанне будучай яўрэйскай дзяржавы, утапічны раман, у якім элементы філасофска-эканамічнага трактата мяжуюць з апісаннямі чалавечых узаемаадносін і побытавых сітуацый.
Ніцшэ Фрыдрых
“Так сказаў Заратустра” — раман, які хваляваў розум не аднаго пакалення і дагэтуль застаецца ў цэнтры ўвагі ўдумлівага чытача. Гэта развагі над сутнасцю таго, чым ёсць чалавек.
Шаблоўскі Вітольд
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Юдина Ольга
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…
Адамовіч Андрэй
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Глобус Адам
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Касцюкевіч Павал
Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.
Рэмарк Эрых Марыя
У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў – горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з'яўляюцца першыя цені.
Купала Янка
Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п'есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца... На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
Ажэшка Эліза
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі (1841—1910) непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Яе знакамітая аповесць «Хам» прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя і мае маральна-этычную скіраванасць. Пісьменніца паказала звычайнага селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з гарадской дзяўчынай Франкай угрунтаванымі на біблійным запавеце дароўваць свядомыя і несвядомыя правіны бліжніх.
Караткевіч Уладзімір
Гісторыка-псіхалагічны раман Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) распавядае пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
Шульц Бруна
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Караткевіч Уладзімір
У кнігу выбраных твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі паэма «Чазенія» і празаічныя творы малой жанравай формы.
Маўр Янка
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.