Пераклады
- Пераклады Аксаны Данільчык
- Пераклады Алега Мінкіна
- Пераклады Алены Мальчэўскай
- Пераклады Алеся Разанава
- Пераклады Андрэя Кіма
- Пераклады Андрэя Строцава
- Пераклады Андрэя Хадановіча
- Пераклады Антона Францішка Брыля
- Пераклады Васіля Зуёнка
- Пераклады Васіля Сёмухі
- Пераклады Веры Бакстэр
- Пераклады Віктара Шукеловіча
- Пераклады Вінцука Вячоркі
- Пераклады Вячаслава Рагойшы
- Пераклады Ганны Янкуты
- Пераклады Генадзя Бураўкіна
- Пераклады Георгія Ліхтаровіча
- Пераклады Дзмітра Шчарбіны
- Пераклады Зьмітра Коласа
- Пераклады Ігара Кулікова
- Пераклады Кацярыны Маціеўскай
- Пераклады Лявона Баршчэўскага
- Пераклады Макса Шчура
- Пераклады Марыі Пушкінай
- Пераклады Марыны Казлоўскай
- Пераклады Марыны Шоды
- Пераклады Міхася Скоблы
- Пераклады Надзеі Кім
- Пераклады Ніла Гілевіча
- Пераклады Ніны Мацяш
- Пераклады Паўла Касцюкевіча
- Пераклады Рыгора Барадуліна
- Пераклады Сьвятланы Богуш
- Пераклады Сяргея Шупы
- Пераклады Уладзіміра Бруя
- Пераклады Уладзіміра Някляева
- Пераклады Франца Корзуна
- Пераклады Юліі Цімафеевай
- Пераклады Язэпа Янушкевіча
- Пераклады Якуба Лапаткі
- Пераклады Янкі Сіпакова
- Пераклады Яны Ўладыкі
- Пераклады Яўгена Папакуля
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Народжаны адначасова з натхнення традыцыяй і непахіснай адданасці абнаўленню паэтычнай мовы, зборнік «Каханне паэзія» ёсць руплівай спробай Элюара асучасніць каханне праз спалучэнне шчырасці інтанацыі з простай, але ўражальнай вобразнасцю...
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Эдыт Нэсбіт, Кенэта Грэхэма, Лэслі Поўлза Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Людвіг Вітгенштайн (1889–1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, апублікаваўшы пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, «Логіка-філасофскі трактат», займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку XX ст., а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка. Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расала да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.
Ян Секунд з Гаагі (прозвішча пры нараджэнні: Эверартс; 1511–1536) – новалацінскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё якога было звязана з Галандыяй, Фландрыяй і Іспаніяй. Найбольш вядомы сваёй любоўнай лірыкай, натхнёнай яго ўласнымі пачуццямі да зямлячкі Юліі і іспанкі Неэры. Сапраўды сусветную славу ён здабыў цыклам «Пацалункі», перакладзеным на шматлікія мовы.
Гэта кніга пра Дзюнэ. Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як зʼехала ў Нарчопінг. З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
Генрыкас Радаўскас (1910–1970) – літоўскі паэт, народжаны ў польскім Кракаве. Жыў у міжваеннай Літве, але апошнія амаль трыццаць гадоў свайго жыцця правёў у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Паводле меркавання вядомага сучаснага паэта і літаратуразнаўцы Томаса Вянцлавы, Радаўскас можа лічыцца найлепшым паэтам у гісторыі літоўскай літаратуры.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
Анталогія сучаснай польскай драматургіі "На розныя галасы" – гэта не першая спроба прадставіць п'есы аўтараў і аўтарак з Польшчы для беларускіх чытачоў і тэатраў. Але з часоў апошніх падобных перакладаў прайшло больш за дзесяць год, і таму мы спадзяемся, што выхад гэтай анталогіі справакуе новую хвалю цікавасці да польскай драматургіі. Тым больш гэта не адкрыццё незнаёмага, і ў беларускай тэатральнай прасторы мы маем трывалы падмурак гэтай цікавасці. Чым ён умацоўваўся? У першую чаргу п'есамі класікаў Станіслава Віткевіча, Вітальда Гамбровіча, Тадэвуша Ружэвіча, Славаміра Мрожэка.
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе.
Кніга ўяўляе сабой найбольш поўны на гэты момант збор вершаў аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821 – 1883) у перакладах на беларускую мову, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.
У кнізе сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы XIX ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавоч ны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.













